Геаграфія Еўрапейскага саюза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Геаграфія Еўрапейскага саюза апісвае геаграфічныя асаблівасці Еўрапейскага саюза. ЕС размешчаны на большай частцы Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і ахоплівае 4 422 773 км². Яго еўрапейская тэрыторыя цягнецца ад паўночнага ўсходу Фінляндыі і паўночнага захаду Ірландыі, да паўднёвага ўсходу Кіпру і паўднёвага захаду Пірэнейскага паўвострава.

Геаграфія краін-членаў ЕС

Еўрапейскі саюз уключае 27 краін. Глядзець геаграфію кожнай краіны:

Фізічная геаграфія

Thumb
Фізічная карта ЕС

Большая частка Еўрапейскага саюза знаходзіцца на еўрапейскім кантыненце. Значная частка кантынента, асабліва на усходзе, і некаторыя часткі на поўначы і ў цэнтры не з'яўляюцца часткай ЕС. Краіны-члены Еўрапейскага саюза мяжуюць з 19 іншымі краінамі.

Берагавая лінія ЕС састаўляе 66 000 км[1]. Мяжуе з Атлантычным акіянам, Міжземным морам, Чорным і Балтыйскімі марамі. Еўрапейская горы ўключаюць Альпы, Карпаты, Пірэнеі, Балканскія і Скандынаўскія горы. Самая высокая кропка — гара Манблан.

Некалькі замежных і заморскіх тэрыторый і фармальныя члены ЕС (Для Іспаніі: Канарскія астравы, Сеута і Мелілья; для Партугаліі: Азорскія астравы, Мадэйра; для Вялікабрытаніі: Гібралтар і базы на Кіпры; для Францыі: Рэюньён, Французская Гвіяна, Марцініка, Гвадэлупа, Востраў Святога Марціна і Сен-Бартэльмі), а ў іншых выпадках тэрыторыі, звязаныя з краінамі-членамі не з'яюляюцца часткай ЕС (напрыклад, Грэнландыя, Фарэрскія астравы, Французская Палінезія і інш.).

Заморскія тэрыторыі краін-членаў ЕС уключаюць большасць тыпаў клімата, ад арктычнага да трапічнага. Большая частка насельніцтва жыве ў раёнах з міжземнаморскім (Паўднёвая Еўропа) і ўмераным кліматам (Цэнтральная Еўропа).

Thumb
     Еўрапейскі саюз      Атдаленыя рэгіёны (частка ЕС)      Заморскія краіны і тэрыторыі (не частка ЕС)
Remove ads

Рэкі

Thumb
Дунай у Ульму

Наступныя рэкі з'яўляюцца самымі доўгімі ў ЕС:

Буйнейшыя гарады

У Еўрапейскім саюзе існуюць каля 16 гарадоў з насельніцтвам больш за мільён чалавек.Таксама існуюць агламерацыі, якія аб'ядноўваюць некалькі буйных гарадоў Напрыклад Рандстад (Амстэрдам, Ротэрдам, Гаага), Фламандскі ромб і інш.

Больш інфармацыі Герб, Горад ...
Remove ads

Зноскі

  1. European Union Архівавана 15 чэрвеня 2020. CIA World Factbook
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads