Герань рассечаная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Герань рассечаная
Remove ads

Герань рассечаная[1][2] (Geranium dissectum L.) від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Этымалогія: лац.: dissectum — «дробна нарэзаны».

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая, рэдка двухгадовая трава, вышынёй ад 10 да 40, рэдка да 60 см, мае стрыжневы корань. Сцёблы прамыя, разгалінаваныя, пакрытыя валаскамі. Сцябловае лісце супрацьлеглае. Кветканосы 1-3 см даўжынёй, карацей лісця. Кветаножкі залозіста-валасістыя, 1.5-2.5 см даўжынёй. Кветкі дробныя з максімальным дыяметрам 1.5 см Пялёсткі 3.5-6.5(8) мм, зваротна-яйкападобныя, чырвона-фіялетавага колеру. Створкі пладоў валасістыя, носік залозісты. Цвіце з сакавіка па чэрвень[2][3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Паўночная Афрыка: Алжыр; [пн] Егіпет [пн.]; Лівія [пн.]; Марока; Туніс. Заходняя Азія: Афганістан; Кіпр; Іран; Ірак; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія Перадкаўказзе, Дагестан. Еўропа: Данія; Фінляндыя [пд.]; Ірландыя; Нарвегія [пд.]; Швецыя [пд.]; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Швейцарыя, Эстонія, Латвія; Малдова; Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны ў некаторых іншых краінах[4].

Расце на палях, уздоўж дарог і ў садках. Расце ва ўмерана сухіх, багатых пажыўнымі рэчывамі, гліністых глебах. У Баварскіх Альпах падымаецца да 1200 м над узроўнем мора[3].

Ва Украіне расце ў садах, на палях, абочынах дарог, пустазельных месцах, саланцаватых лугах як адвентыўная расліна — у заходняй частцы лясных раёнаў і лесастэпе рэдка (г. Белая Царква); у Крыме (усходняя частка) і на паўднёвым беразе Крыма зрэдку[2].

Remove ads

Таксанамія

Від Герань рассечаная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань рассечаная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 221. (руск.) (укр.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads