Дзяніс Юр’евіч Садоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Юр’евіч Садоўскі
Remove ads

Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Хуткія факты Дзяніс Садоўскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзвіна», з 2015 года пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу стаў асноўным іграком. З 2017 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць мінскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У жніўні 2018 года быў аддзены ў арэнду ў «Оршу», дзе стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2019 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[6]. У сезоне 2019 выступаў за дубль, не з’яўляючыся ў асноўным складзе, а на наступны год стаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 красавіка 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасля чаго зноў стаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У сезоне 2021 часам выхадзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў іграком расійскай «Тамі»[9]. У снежні 2021 года кантракт з томскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[10].

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомелем»[11]. Стаў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12] і неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама»[13]. У жніўні 2023 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам[14] і папоўніў склад мазырскай «Славіі»[15]. У лістападзе 2023 года пакінуў «Славію», так і не згуляўшы за яе ў Вышэйшай лізе[16].

У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка»[17]. У ліпені 2024 года пакінуў клуб[18] і перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[19].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads