Кліўленд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кліўленд (англ.: Cleveland) — горад у Злучаных Штатах Амерыкі, у штаце Агая. Галоўны горад акругі Каяхога, другі па велічыні горад штата Агая. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Эры, на рацэ Каяхога, прыблізна за 100 км на захад ад мяжы са штатам Пенсільванія.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1796 годзе і названы імем генерала Мозеса Кліўленда (Moses Cleaveland), але праз памылку друку ў мясцовай газеце літара «а» ў назве горада была прапушчана. Так паўстала назва горада.
Горад стаў прамысловым цэнтрам з разгалінаванай сеткай каналаў і чыгунак. Нягледзячы на тое, што заняпад цяжкай прамысловасці нанёс цяжкі ўдар гораду, Кліўленду ўдалося дыверсіфікаваць сваю эканоміку. Цяпер горад развівае фінансавыя, страхавыя і медыцынскія паслугі. Кліўленд займае адно з першых месцаў у краіне па якасці аказваемых медыцынскіх паслуг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Паводле перапісу 2000 года насельніцтва горада склала 478.403 чалавекі. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае 2-е месца ў штаце Агая і 33-е месца па краіне агулам. Насельніцтва Кліўленда з усімі прыгарадамі складае 2.250.871 чалавек. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае першае месца ў штаце Агая і 23-е месца па краіне ў цэлым.


Рэлігія
У горадзе знаходзіцца царква Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На могілках Рыверсайд, дзе пахаваны Аўген Калубовіч (1912—1987), Іна Рытар (1906—1997), Сяргей Карніловіч (1928—1993)[2] і іншыя беларусы, пастаўлены памятны знак у гонар Абраза Маці Божай Жыровіцкай.
Remove ads
Спорт
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Хэлі Беры, амерыканская кінаактрыса
Гарады-пабрацімы
У Кліўленда 20 гарадоў-пабрацімаў[3]:
|
|
Remove ads
Зноскі
- Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads