Крынічнік лекавы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыні́чнік ле́кавы[1][2] (Verónica officinalis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) (раней род адносілі да сямейства Залознікавыя).
Еўрапейска-заходнеазіяцкі від.
Remove ads
Назва
Крынічнік лекавы, сухотнік лесавы[3], станаўнік[4], кандрацікі, расходнік[5], парушэнец жаночы, пржэтачнік, раквіца, расходнік польны, сухотнік лесавы, уразнік[6], вароннік, сіялуха, сцілаха, сцялуха[7][8].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
![]() |
![]() |
Зверху ўніз: Верхні бок ліста. Ніжні бок ліста. Суквецце. Кветка (павялічана.). |
Травяністая шматгадовая расліна вышынёй 15-30 (да 50) см, утварае дзярнінкі з ўзыходнымі галінамі. Карэнішча тонкае, паўзучае, звілістае, з дробнымі каранямі.
Сцябло сцелецца, круглявае, раўнамерна пакрыта пушком, разгалінавана, укараняецца ў вузлах, з прыпаднятымі парасткамі.
Лісце супраціўнае, шурпатае, падоўжана-зваротна-яйкападобнае або эліптычнае, даўжынёй 1,5-4 см, шырынёй 1-2 см, звужанае ў кароткі і шырокі хвосцік, зубчастае або зарубкава-пільчатае, ля аснавання цэльнакрайняе, на верхавіне сцісла завостранае або тупое, з абодвух бакоў апушана простымі валасінкамі.
Кветкі ў бакавых, часцей адзіночных, не супраціўных пэндзлях на тоўстых кветканосах, у пазухах верхняга лісця. Кветаножкі валасістыя, карацей прыкветкаў і чашачкі ці роўныя ім, пры плодзе прамыя. Прыкветкі ланцэтна-даўгаватыя, тупаватыя, пакрытыя простымі валасінкамі. Чашачка чатырохраздзельная, з ланцэтнымі, тупавата-завостранымі долямі, залозаваапушаная; вяночак дыяметрам 6-7 мм, бледна-ліловы або блакітнаваты з цёмнымі жылкамі, часам бялёсы з бэзавымі жылкамі, нязначна або ўдвая перавышае чашачку, лопасці зрошчаны на адну траціну ў трубку, адгінаючы вяночак з трыма шырока яйкападобнымі, тупаватымі долямі і адной даўгаватай, удвая вузейшай за астатнія. Тычынкі ў ліку двух, большай часткай перавышаюць вяночак, з буйнымі шырока-яйкападобнымі пылавікамі; песцік адзін; завязь верхняя; лычык цэласны.
Плод — шматнасенная двугнёздная каробачка, сплюснутая, зваротна-трохкутная, даўжынёй 4-5 мм, амаль удвая даўжэй чашачкі, у верхняй частцы шырынёй 4-5 мм, да аснавання звужаная, на верхавіне усечаная, тупая або слаба і тупа выемкавая, залозаваапушаная. Насенне плоска-выпуклае, шырынёй 1 мм.
Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плоданасіць у ліпені — кастрычніку.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Арэал віду ахоплівае архіпелаг Мадэйра, Азорскія астравы, практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, Турцыю, Закаўказзе і Іран[9].
У Расіі расце ў еўрапейскай часткі (заходзіць далёка на поўнач), у Перадкаўказзі і Дагестане, заносным адзначаны на Сахаліне. У Сярэдняй Расіі сустракаецца ва ўсіх абласцях.
Асноўныя месцапражыванні — светлыя лясы, лясныя паляны і ўзлескі, лугі, сярод хмызнякоў, горы да субальпійскія паясы.
Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Раслінная сыравіна
Нарыхтоўка
Выкарыстоўваюцца аблісцвенныя верхавіны расліны з лісцем і кветкамі, якія збіраюцца ў пачатку цвіцення. Сушаць пры тэмпературы 35-40 °C, імкнучыся не дапусціць змены афарбоўкі пялёсткаў і іх абсыпання. У свежым выглядзе без паху, пасля сушкі з'яўляецца слабы прыемны пах, смак даўкі, ялкавы. Тэрмін прыдатнасці сыравіны — 2 гады[10].
Хімічны склад
Трава крынічніка лекавага змяшчае вугляводы і роднасныя злучэнні (маніт), арганічныя кіслоты (воцатную, малочную, вінную, цытрынавую, яблычную), эфірны алей, 0,5-1,2 % ірыдоіды (ізакаталпол, мецілкаталпол, ацэтат мецілкаталпола, каталпазід, ацэтат каталпола, каталпол, аўкубін, мусаеназід, ладразід, вераніказід, мінеказід, верміказід, верыразід), стэрыны (β-сітастэрын), трыцерпенавыя сапаніны (5-9 %), азотазмяшчальныя злучэнні (халін), фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя (кававую, хлорагенавую, пратакатэхавую, пара-кумаравую), кумарыны, дубільныя (0,6 %) і горкія рэчывы, флаваноіды (апігенін , люцэалін, цынаразід), тлусты алей, вітамін С[11].
Фармакалагічныя ўласцівасці
Прэпараты крынічніка лекавага праяўляюць бранхалітычнае, супрацькашлевае, супрацьзапаленчае, узбуджальнае апетыт, анальгетычнае, супрацьспазматычнае[12], анцітаксічнае, кровесуцішальнае, фунгіцыднае дзеянне[13].
Remove ads
Значэнне і ўжыванне
Гаспадарчае прымяненне
Крынічнікі- вяснова-летнія меданосы, якія даюць падтрымліваючы ўзятак. Адна кветка вылучае 0,441 мг цукру. Мёдапрадуктыўнасць18 кг з 1 га.
Як дэкаратыўная расліна, прыдатна для ландшафтных пасадак на палянах у парках.
Маладое лісце ўваходзіць у склад прыправаў для юхі, салат, мясных і рыбных страў.
Кветкі выкарыстоўваюцца для араматызацыі некаторых гатункаў каньякоў, лікёраў і іспанскай малагі
У ветэрынарыі пры паносе ў буйной рагатай жывёлы і коней ужываецца настой травы.
Ужыванне ў медыцыне
У навуковай медыцыне Расіі расліна не ўжываецца. Трава афіцыйна ў медыцыне Заходняй Еўропы[14].
У народнай медыцыне ўжываюць розныя лекавыя формы:
- настой — паляпшае апетыт, дапамагае пры захворваннях печані і нырак (пры пяску і камянях у іх), язве страўніка, паносах, галаўным болю, бранхіяльнай астме, бессані і рэўматызме.
- Вонкава выкарыстоўваюць настойкі і адвары пры фурункулёзе, апёк х, грыбковых захворваннях і гнайнічковых скурных сыпах, потлівасці ног, для прамывання ран.
- Кампрэсы і прымочкі пры ўдарах.
- Ванны пры захворваннях скуры ў дзяцей.
- Сок — пры захворваннях нырак і падагры.
У рускай народнай медыцыне крынічнік ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах, бранхіяльнай астме.
Трава крынічніку ўваходзіць у склад збораў і грудной гарбаты. Кветкі крынічніку знайшлі прымяненне ў гамеапатыі пры бранхітах, цысцітах, хранічных язвах и ранах[15].
У балгарскай народнай медыцыне ўжываецца адвар з травы крынічніку пры захворваннях дыхальных шляхоў (ангіна, астма і інш.), пры скурных сыпах, падагры і рэўматызме, у якасці мачагоннага сродку, пры камянях і пяску ў нырках і мачавом пузыры. Кашыцу з травы і настой на раслінным алеі лічаць добрым сродкам супраць гнойных ран, для лячэння апёкаў, фурункулаў і інш.[16]
У Германіі трава выкарыстоўваецца ў выглядзе гарбаты пры захворваннях дыхальных шляхоў і хвароб страўнікава-кішачнага тракту, асабліва паносаў[14].
У Аўстрыі адвар з расліны, сабранай у перыяд цвіцення, ужываюць для лячэння трахеітаў, бранхітаў і скурнага свербу пры дыябеце. Для лячэння падагры рэкамендуюць больш высокія дозы крынічніку, якія прымаюцца нашча[17].
Remove ads
Класіфікацыя
Прадстаўнікі
У рамках віду вылучаюць некалькі разнавіднасцей[18]:
- Veronica officinalis var. officinalis
- Veronica officinalis var. tournefortii (Vill.) Reichenb.
Таксанамія
Від Крынічнік лекавы ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 300 да 500 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Крынічнік | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Трыпутнікавыя | від Крынічнік лекавы | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ 90 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 139. — 160 с. — 2 350 экз.
- Назва Крынічнік лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- Универсальная энциклопедия лекарственных растений / сост. И. Н. Путырский, В. Н. Прохоров. — М.: Махаон, 2000. — С. 115—116. — 15 000 экз. — ISBN 5-88215-969-5.}}
- Растительные ресурсы СССР: Цветковые растения, их химический состав, использование: Семейства Caprifoliaceae — Plantaginaceceae. Л., 1990.
- Лікарські рослини: Енциклопедичний довідник / За ред. А. М. Гродзінського. — Київ, 1989.
- Акопов И. Э. Важнейшие отечественные лекарственные растения и их применение. — Ташкент, 1986.
- Ковалева Н. Г. Лечение растениями. — М.:Медицина, 1972. с. 92.
- Рыжкова Н. П., Пикунов Е. Ю. Лекарственные растения: от А до Я. — Ростов на Дону: Феникс, 2006. с. 69
- Йорданов Д., Николов П., Бойчинов А. Фитотерапия. — София, 1970.
- Ковалева Н. Г. Лечение растениями. — М.:Медицина, 1972. с. 94
- Паводле сайта ITIS (гл. карку расліны).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads