Людвік Шпіцнагель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людвік Шпіцнагель (польск.: Ludwik Spitznagel; псеўд. U.G.W., U.U.W.; 9 студзеня 1807, Вільня, Расійская імперыя — 26 лютага 1827, Сноў, Навагрудскі павет, Расійская імперыя) — польскі паэт эпохі рамантызму, усходазнавец, перакладчык, мовазнавец, сябар Юльюша Славацкага.
Remove ads
Біяграфія
Сям’я і раннія гады
Нарадзіўся ў сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта Фердынанда Шпіцнагеля і Марыі Ферстэр[3]. Пачатковую адукацыю атрымаў пад апекай свайго бацькі і абраных ім выхавальнікаў. Паводле успамінаў А. Адынца, яшчэ не дасягнуў дзесяцігадовага ўзросту, Людвік ужо займаўся перакладамі[4].
Сістэматычнае навучанне пачалося толькі ў 1818 годзе, адданы ў чацвёрты клас гімназіі пры Віленскім універсітэце[3].
Прафесійная адукацыя
У 1821 годзе ва ўзросце 15 гадоў стаў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. У 1823 годзе ён заснаваў невялікі студэнцкі саюз, члены якога былі «найбольш адукаваныя, асабліва ў матэматыцы», званы «Шпіцнагелеўскі саюз»[5]. Таксама падчас навучання Л. Шпіцнагель далучыўся да руху філарэтаў, у 1822—1823 гадах быў актыўным удзельнікам літаратурнага клуба «Касталія», заснаванага Янам Чачотам, куды яго прыахвоцілі Антон Адынец і Аляксандр Ходзька[3].
Універсітэт Шпіцнагель не скончыў, прыпыніўшы навучанне ў 1824 годзе[3]. Хутчэй за ўсё, прычынай гэтаму стала жаданне бацькі Людвіка прыпыніць яго ўдзел у філарэцкім руху, і рашэнне адправіць сына працягваць адукацыю ў Санкт-Пецярбургу[3].
Пасля заканчэння ў 1826 годзе Інстытута ўсходазнаўства ў Санкт-Пецярбургу, дзе вучыўся ў французскага арыенталіста Ф. Б. Шармуа , быў намінаваны на пасаду драгамана ў расійскім консульстве ў Александрыя[6].
Апошнія месяцы і смерць
Перад ад’ездам на месца службы ў студзені 1827 года вярнуўся ў Вільню, каб развітацца з сям’ёй і сябрамі, сустрэўся тут у тым ліку з Ю. Славацкім, які прысвяціў Людвіку верш у элегічным настрою («Да Людвіка Шпіцнагеля», 1827)[3]. А. Адынцу накіраваў ліст, паабяцаўшы прыехаць у Варшаву[3].
У лютым таго ж года неспадзявана завітаў у маёнтак Рдултоўскіх у Снове, дзе раптоўна скончыў жыццё самагубствам[7], стрэліўшы сабе ў сэрца[8]. Месца яго пахавання невядома[3].
Якія былі прычыны для самагубства, цяжка вырашыць. Антон Адынец бачыў іх у «разгарачаным уяўленні» і безразважнай адвазе. Людвік меў схільнасць да подзвігаў, рабіў незлічоныя праверкі фізічнай трываласці (напрыклад, падчас паводкі ў Санкт-Пецярбургу ў 1824 годзе ён «хацеў выпрабаваць сябе» і ледзь не паплаціўся за гэта жыццём), пры гэтым несумяшчальнасць рэальнасці і мары вызывала ў яго «агіду да жыцця»[3].
Аляксандр Ходзька, а за ім і іншыя філаматы ў ліставанні з ссылкі называлі прычынай самагубства непадзеленае каханне да Анэлі Рдултоўскай, сястры Канстанціна Рдултоўскага, у якім Людвік нібы адкрыўся перад паездкай на Усход, але неўзаемна[3]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[3]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[3].
Маці Юльюша Славацкага ў ліставанні з А. Адынцом схілялася да раўнаважнага ўплыву на Людвіка непадзеленага кахання і хваробы, пазней званай перыядычны псіхоз ў стадыі меланхоліі[4]. Згадваліся неаднаразовыя спробы самазагубстваў, якія нібыта прадухіляліся сябрамі[3].
Станіслаў Буркат у сваім эсэ «Таямніца Людвіка Шпіцнагеля»[9] высунуў тэорыю, што самазабойства ў Снове было сфабрыкавана з мэтай прыхаваць сапраўднае заданне, якое атрымаў Шпіцнагель у расійскай дыпламатычнай службе. Разам з Аўгустам Жабам , усходазнаўцам і калегам з Вільні, ён мог быць тайным агентам у падтрымцы грэчаскага паўстання супраць Асманскай імперыі[10]. Але праўдападобнасць гэтай гіпотэзы вельмі малая[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Фердынанд Шпіцнагель быў буйным спецыялістам у галіне ўсходніх моў, таму не выглядае незвычайным той факт, што Людвік зацікавіўся вывучэннем арабскай мовы і ўсходазнаўствам. На глебе цікавасці да Усходу Людвік зблізіўся з Канстанцінам Рдултоўскім, аўтарам першага ў Еўропе даследавання творчасці Шата Руставелі.
Акрамя выбітных мовазнаўчых здольнасцей меў вялікую цікавасць да батанікі і іншых прыродазнаўчых навук[3].
Людвік Шпіцнагель быў прапагандыстам усходазнаўста. Шпіцнагель ведаў шаснаццаць моў: грэчаскую, лацінскую, рускую, французскую, італьянскую, нямецкую, англійскую, іспанскую, літоўскую, венгерскую, арабскую, фарсі, турэцкую, іўрыт, арамейскую і халдзейскую і пачаў сваю кар’еру дыпламата.
У час знаходжання ў Пецярбургу, верагодна, у 1825 годзе «без выгоды» навучаў ўсходнім мовам Адама Міцкевіча[11].
Карыстаўся прызнаннем філаматаў, між іншым, Кіпрыян Дашкевіч прысылаў «нашаму ўсходазнаўцу» ўсходнія дробязі для вопісу[3].
Remove ads
Літаратурная дзейнасць
З 1820 года вядомы яго вершы, якія ён у асноўным публікаваў у «Тыгодніку віленскім »[3][12]. Верагодна, што ў той самы час паўстала паэма ў 12 песнях, прысвечаная вызваленню Вены, спрыяльна адзначаная Лявонам Бароўскім[3]. Ад гэтай паэмы захаваўся толькі ўрывак з песні першай[13].
Падчас навучання ва ўніверсітэце Л. Шпіцнагель апублікаваў наступныя творы: Wiersz o poezji dydaktycznej[14], Mieczysław III. Legenda[15] і Zemsta. Powieść[16], два апошніх творы былі натхнёныя «Poezjami» Адама Міцкевіча. Яшчэ адзін з апублікаваных твораў прысвячаўся Канстанціну Рдултоўскаму, гэта быў «Do Konstantego Rdułtowskiego, zamierzając z nim podróż na Wschód»[17]. Апошні твор паўстаў, верагодна, падчас наведвання Людвікам маёнтку Рдултоўскіх у Снове у ліпені 1824, калі ён закахаўся ў сястру Канстанціна Анэлю[3].
Падчас вучобы сярод іншага перакладаў з арабскай на польскую мову частку касыды «Ламіят аль-араб» Аш-Шанфары і з персідскай на французскую мову фрагмент паэмы «Іскандэр-намэ» Нізамі Гянджэві[18][19].
Уплыў на культуру
Сяброўства з Юльюшам Славацкім
Ludwiku! jak dwie gwiazdy podobne na niebie, |
Ю. Славацкі. Урывак з верша «Да Людвіка Шпіцнагеля». |
Людвік быў блізкім сябрам Юльюша Славацкага. У сваім «Дзённіку» Славацкі так адзначыў смерць Шпіцнагеля:
|
Людвік быў героем ці адрасатам некалькі твораў Славацкага: паэм «Бянёўскі» і «Час раздум'яў », верша «Да Людвіка Шпіцнагеля» і драмы «Кардыян ».
П’еса «Крык рабіны»
Гісторыя кахання Людвіка да Анэлі Рдултоўскай стала асновай для п’есы «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага . Яна была пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[20]. Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылкова[21] зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага (1949, Варшава[22]) яго ролю выконваў Чэслаў Валейка , у пастаноўцы Віляма Хажыцы (1949, Познань[23]) — Здзіслаў Салабурскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[24]) — Казімеж Віткевіч, у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага (1969, Тэатр польскага радыё[25]) — Анджэй Навакоўскі і Анджэй Шэйнах .
Remove ads
Зноскі
- Свае творы падпісваў Людвік Уладзіслаў Шпіцнагель
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 13 сакавіка 2025.
- Spitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand(недаступная спасылка) (польск.)
- A. Kamiński , Polskie związki młodzieży (1804—1831), Warszawa 1963, s. 491.
- Книга Любви и Смерти Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Samobójstwo w literaturze romantycznej Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
- Jan Zieliński. Słowacki SzatAnioł. — Warszawa: PWN, 2011. — С. 42. — ISBN 978-83-01-16607-6.
- Stanisław Burkot. Tajemnice Ludwika Spitznagla // Prace ofiarowane Henrykowi Markiewiczowi. — Kraków-Wrocław: Wydawnictwo Literackie, 1984. — С. 113-130. — ISBN 83-08-01142-X.
- Ліст А. Міцкевіча да І. Лялевеля ад 7.1.1827
- Dumania nocne Ateńczyka w czasie, gdy Filip zagarnął Ateny, T. 10: 1820
- «Tyg. Wil.» T. 10: 1820
- «Тыгодніку віленскім » T. 3: 1822
- «Dzieje Dobroczynności Krajowej i Zagranicznej» T. 2: 1823
- «Dziennik Wileński» T. 1: 1824
- «Dziennik Wileński» S. 2. T. 2: 1824
- Выданне «Expédition d’Alexandre le Grand contre les Russes; extrait de l’Alexandréide», Pet. 1828. Дапоўнена Ф. Б. Шармуа
- Библиография. Русская литература // «Московский телеграф», том 36 (1831). — С. 516—519.
- Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads