Пётр Станіслававіч Татарыновіч
беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Станіслававіч Татарыновіч (2 чэрвеня (14 чэрвеня) 1896, в. Гайнін, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 верасня 1978, Рым; Псеўданімы: Пётр Задума; Мядзведзіцкі) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец. Прыхільнік беларусізацыі царкоўнага жыцця. Доктар тэалогіі (1950).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Слуцку вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Петраградзе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю. 12 чэрвеня 1921 г. рукапаложаны ў святары. Займаўся рэлігійнай дзейнасцю ў Пінску (1921—1922 гг.), Навагрудку (1922—1924 гг.). У 1924—1926 гг. з'яўляўся прэфектам пачатковых і сярэдняй школ у Баранавічах. П. Татарыновіч арганізаваў там Саюз каталіцкай моладзі, пабудаваў школьную каплічку. За патрыятычнае выхаванне беларускай каталіцкай моладзі пераследаваўся польскімі ўладамі, быў пераведзены на Мазовію. Пасля вяртання служыў у Дамачаве Брэсцкага павета (1927—1932 гг.), дзе аднавіў касцёл, пабудаваў плябанію, каталіцкі народны дом. У 1932—1939 гг. спрыяў пашырэнню уніяцтва на Століншчыне (Гарадная, Альпень, Мерлінскія хутары). У час 2-ой сусветнай вайны супрацоўнічаў з Беларускім камітэтам у Варшаве. Там жа выкладаў рэлігію ў беларускай школе, займаўся душпастырскай працай у базыльянскім касцёле св. Марціна. З Варшавы пераехаў у Вільню, потым — у Мінск. Выступіў з прамовай на Другім Усебеларускім кангрэсе (1944). У канцы вайны П. Татарыновіч апынуўся ў эміграцыі. У лютым 1945 пераехаў з Ротэнбурга (Германія) у Рым.
У 1945—1949 гг. гадах вучыўся ў Папскім інстытуце ўсходніх навук. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне». З 1949 да 15 студзеня 1971 г. быў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана». Займаўся выдавецкай справай. З верасня 1950 да 1975 гг. рэдагаваў і друкаваў у Рыме лацінкай беларускі рэлігійна-грамадскі часопіс «Зьніч» (усяго выйшла 120 нумароў). 26 мая 1961 г. Апостальскі Прастол надаў яму званне прэлата, а ў чэрвені таго ж года прызначыў членам Найвышэйшай рады для эміграцыі. На П. Татарыновіча была ўскладзена адказная задача — апекавацца над беларусамі-католікамі ў эміграцыі. 21 студзеня 1964 г. ён быў зацверджаны дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду.
Remove ads
Творчасць

Друкаваўся ў рэлігійным часопісе «Да злучэння» і іншых заходнебеларускіх выданнях. Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсена (у 1926 у Вільні выдаў яго рэлігійна-філасофскі нарыс «Прыпавесці»). Аўтар (пад псеўданімам Пётр Задума) кніг «Святы Ізідар хлебароб» (Вільня, 1928), «Купалле» (Вільня, 1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (Вільня, 1934). Пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1956 раман Г. Сянкевіча «Quo vadis?». Надрукаваў па-беларуску малітоўнік «Голас душы» (1949), «Святая Эванэлія і Апостальскія Дзеі» (1954 і «Лісты Святых Апосталаў» (1974) у сваім перакладзе з каментарамі, «Пакутныя Псальмы» (1964, вершаваны пераклад Я. Германовіча), «Наўзорную (першую) Імшу Святую літургію» (1965, 1966) і інш. Некаторыя яго творы апублікаваны на італьянскай мове.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads