Бярэзіна

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярэзіна
Remove ads

Бярэ́зіна — рака ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 613 км. Вадазбор 24,5 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 142 м³/с. Агульнае падзенне 69 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,11 .

Хуткія факты Бярэзіна, Характарыстыка ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

Справа: Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач, Каменка, Асовіна, Бабруйка. Злева: Сха, Бобр, Клява, Ольса, Ала.

На рацэ

Гарады: Барысаў, Беразіно, Бабруйск, Светлагорск. Зоны адпачынку: рэспубліканскага значэння — Беразіно і Асіповічы; мясцовага значэння — Дроздзіна, Прырэчча і інш.; Курорты: Бабруйск і Горваль. Водзяцца: шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныясудак, мінога, галавень, падуст, сом, мянтуз.

Гідранімія

Наконт рачных назваў басейна Бярэзіны Ул. Тапароў пісаў:

"Найбольшую удзельную вагу мае балтыйская гідранімія басейна Бярэзіны. Адносная колькасць такіх назваў тут такая значная, а балтыйскі характар іх такі відавочны, што не выклікае ніякага сумнення думка пра адносна нядаўняе пражыванне на гэтай тэрыторыі балтыйскага насельніцтва. Апошняе пацвярджаецца і некаторымі прамымі гістарычнымі сведчаннямі.

Такая ж даставерная ўсходнебалтыйская прыналежнасць бярэзінскай гідраніміі, што паказвае шматлікія сувязі з гідраніміяй сучасных Літвы і Латвіі.

У цэлым балтыйскімі могуць быць прызнаныя наступныя назвы рэк і азёраў басейна Бярэзіны: Бярэзіна, Беразанка, Бярозка, Беражніца (двойчы), Берасчанка, Мядзіол, Мядзеліца, Поня, Варлынка, Мажайка, Нідалька, Сергуч, Манцо, Манец, Манча, Асовіна, Осаўка, Клява, Клявіца, Ала, Осава, Нача (двойчы), Жартайка, Пелік, Плавія, Стабніца, Вяча, Венча, Грыўка, Балоча (двойчы), Молча (двойчы), Рынелка, Сведзь / Свіда, Ольса, Несета (двойчы), Цітаўка / Цітва, Мяна, Можа, Вожа, Важа, Дзій / Дыя, Волма, Брожа, Дабрэліна, Клупча, Бруч, Свіслач, Мрай, Пядынка, Пліса (двойчы), Мясрэда, Цна (двойчы), Ісга, Сха / Цха, Усяж / Усяжа, Гайна / Гойна, Валадуць, Рова, Рава, Пустамеціжка, Сінія / Сін, Ачыжа, Петрыца, Нерчай / Нерчанка, Бабруйка, Янчапка, Соленка і інш.

Такім чынам, густата балтыйскай гідраніміі ў гэтым басейне пераважае ўсе адзначаныя да гэтай пары выпадкі (каля 80 балтыйскіх назваў з агульнай колькасці каля 300)".[1]

Агульнае

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад г. Докшыцы, вусце ў 2 км на паўночны ўсход ад в. Берагавая Слабада Рэчыцкага раёна. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад′ём узроўню (працягласць 20 — 30 сутак) пачынаецца з сярэдзіны сакавіка; сярэдняя вышыня 2,3 — 3,4 м над межанным узроўнем, найбольшая 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сутак. Спад узроўню ў вярхоўі 30 — 40 сутак, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й пал. снежня, крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 30 — 60 см (канец лютага — пачатак сакавіка). Веснавы ледаход 4 — 7 сутак. Сярэдняя тэмпература вады летам 18 — 20 °С. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т.

Агульная даўжыня рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км². Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіна падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця 240 км).

У верхнім цячэнні рака працякае праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, перасякае азёры Медзазол і Палік. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, купістая, шырынёй 2 — 3 км, у асобных месцах звужаецца да 0,5 або пашыраецца да 6 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3 — 1,8 м, часам да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі і невялікімі пясчанымі астравамі. Шырыня ракі 15 — 20 м, найбольшая 60 м. Берагі нізкія (да 0,5 м), на асобных участках стромкія (вышыня да 1,5 м), пясчаныя, забалочаныя.

У сярэднім цячэнні даліна выразная, трапецападобная, шырыня яе 2 — 3 км, месцамі — да 1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя (вышыня 10 — 35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грувтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шырынёй 1,5 — 2 км, хмызнякова-лугавая. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5 — 3 м, тэрмінам ад 10 — 20 сутак да 1,5 — 2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шырыня ракі 60 — 80 м, найбольшая 100 — 300 м. Берагі стромкія, вышынёй 1 — 2 м.

Thumb
Разліў Бярэзіны

У ніжнім цячэнні да вусця даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 2 — 8 км, месцамі звужаецца да 0,3 — 0,5 км. Схілы стромкія, вышынёй 6 — 15 м, месцамі 20 — 25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, купістая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая; шырыня яе 1,5 — 5 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,2 — 3,5 м тэрмінам да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, адмелін, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шырыня ракі 80 — 130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, вышынёй ад 1 — 2 м да 15 м.

Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Remove ads

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads