Роза Дзмітрыеўна Шэліхава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (нар. 11 чэрвеня 1924, Тбілісі3 снежня 2000) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Роза Дзмітрыеўна Шэліхава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 11 чэрвеня 1924 года ў Тбілісі. Скончыла Азербайджанскі індустрыяльна-будаўнічы інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Гарпраекце ў Кіраваградзе. З 1953 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1970 па 1982 год — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1950 года. Пражывала ў г. Мінск[1].

Памерла 3 снежня 2000 года[1].

Remove ads

Творчасць

У Кіраваградзе выканала праекты планіроўкі гарадскога парку і шэрагу малых формаў, у т.л. бібліятэчна-шахматнага павільёна (1949)[1].

Аўтар праектаў генпланаў і праектаў забудовы Стоўбцаў, Барысава, Чэрвеня, Бабруйска, Івацэвічаў, Мар'інай Горкі, Крупак, Слуцка[2]. Асноўныя працы ў Беларусі: генпланы Барысава (1966), Івацэвічаў (1969), праекты размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва ў Бабруйску (1971, 1981), Слуцку (1972); у аўтарскім калектыве: генпланы Бабруйска (1966), Горак (1973), Добруша (1974), Слуцка (1978), ПДП Паўночнага жылога раёна Бабруйска (1966)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Шелихова Роза Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Шелихова Роза Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads