Роза Дзмітрыеўна Шэліхава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (нар. 11 чэрвеня 1924, Тбілісі — 3 снежня 2000) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 11 чэрвеня 1924 года ў Тбілісі. Скончыла Азербайджанскі індустрыяльна-будаўнічы інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Гарпраекце ў Кіраваградзе. З 1953 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1970 па 1982 год — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1950 года. Пражывала ў г. Мінск[1].
Remove ads
Творчасць
У Кіраваградзе выканала праекты планіроўкі гарадскога парку і шэрагу малых формаў, у т.л. бібліятэчна-шахматнага павільёна (1949)[1].
Аўтар праектаў генпланаў і праектаў забудовы Стоўбцаў, Барысава, Чэрвеня, Бабруйска, Івацэвічаў, Мар'інай Горкі, Крупак, Слуцка[2]. Асноўныя працы ў Беларусі: генпланы Барысава (1966), Івацэвічаў (1969), праекты размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва ў Бабруйску (1971, 1981), Слуцку (1972); у аўтарскім калектыве: генпланы Бабруйска (1966), Горак (1973), Добруша (1974), Слуцка (1978), ПДП Паўночнага жылога раёна Бабруйска (1966)[1].
Remove ads
Зноскі
- Шелихова Роза Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Шелихова Роза Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads