Shoot-Out 2016 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2016 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2016 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 14 лютага 2016 года ў тэатры Гексагон, у Рэдынгу, Англія. Турнір стаў сёмым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Кампанія Coral упершыню спансавала турнір Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Леташні чэмпіён Майкл Уайт саступіў ужо ў другім раўндзе Бэну Вуластану (1:66). Пераможцам турніру стаў Робін Хал з Фінляндыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Крэйга Стэдмэна (41:35), Джад Трампа (70:6), Яна Бэрнса (49:21), валійцаў Раяна Дэя ў чвэрцьфінале (78:7) і Марка Уільямса ў паўфінальным матчы (62:41), а таксама бельгійца Луку Брэсэля ў фінальным паядынку (50:36). Такім чынам, 41-гадовы фін, які ніколі не праходзіў далей за чвэрцьфінал рэйтынгавых турніраў, выйграў свой другі прафесійны тытул у кар'еры і першы з сезона 2001/2002 (пасля перамогі на адным з этапаў адкрытага туру WPBSA). У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт выканаў адзіную соценную серыю на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі Shoot-Out (пасля брэйка ў 135 балаў, які Мартын Гоўлд здзейсніў у 2012 годзе) — 127 ачкоў.

Remove ads

Прызавыя грошы

У 2016 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія Coral. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2016 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Чатыры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Марк Сэлбі (1), Ніл Робертсан (3), Роні О'Саліван (5) і Дзін Дзюньхуэй (12).

Трое гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у сёмы раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан МакМанус (21), Кен Доэрці (36) і Род Лоўлер (44).

Дэбютантамі Shoot-Out у 2016 годзе сталі васьмёра гульцоў: Лі Хан (48), Робін Хал (49), Чжоу Юэлун (52), Сцюарт Кэрынгтан (53), Дэвід Грэйс (54), Олівер Лайнс (55), Крэйг Стэдмэн (61) і Майкл Джорджыу.

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Бары Хокінс у 2012 годзе, Мартын Гоўлд у 2013 годзе, Дамінік Дэйл у 2014 годзе і Майкл Уайт у 2015 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2016 года стаў 46-гадовы Джо Свэйл. Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру таксама было па 46 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 45. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2016 стаў 18-гадовы Чжоу Юэлун. Оліверу Лайнсу і Луку Брэсэлю было па 20 гадоў, а Кайрэну Уілсану, Майклу Уайту і Джэку Лісоўскі — па 24.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
  2. Першапачаткова на турніры павінен быў удзельнічаць Адыт'я Мехта, але ён зняўся і быў заменены на Майкла Джорджыу.
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 6 студзеня 2016 года. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/16 фіналу)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У рамках турніру Shoot-Out 2016 было зроблена было зроблена 22 паўсоценныя брэйкі (на 3 менш, чым у мінулым годзе), з якіх толькі адзін быў соценным.

Адзіным снукерыстам, які выканаў тры паўсоценныя серыі, стаў Роберт Мілкінс. У матчы першага раўнда супраць Марка Джойса Дэвід Гілберт здзейсніў адзіны сэнчуры-брэйк на турніры і другі тотал-клірэнс у гісторыі спаборніцтва — 127 ачкоў. Гэтая серыя прынесла яму традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Відэа

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads