Ілья Леанідавіч Алексіевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілья Алексіевіч (нар. 10 лютага 1991, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за гэты клуб да 2010 года. У сакавіку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж года, гуляючы ў Лізе Еўропы, адкрыў лік сваім галам у еўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспора».
У лістападзе 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[5]. У сезоне 2013 спачатку выхадзіў на замену, але хутка стаў іграком стартавага складу. 18 жніўня 2013 года ў матчы супраць «Гомеля» атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да кастрычніка, пасля вярнуўся ў асноўны склад.
Першую палову 2014 года правёў у аснове барысаўчан, але ўвосень стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. Першую палову сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі і хутка вярнуў месца ў складзе.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам грэчаскай Суперлігі «Панэталікос»[6]. Аднак, згуляў усяго тры матчы, пасля чаго атрымаў траўму і доўгі час не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года кантракт з грэчаскім клубам быў разарваны па згодзе бакоў[7].
У другой палове 2016 года знаходзіўся без клуба, аднаўляючыся ад траўмы і набіраючы форму. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Пачынаў сезон 2017 у якасці іграка асновы, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У складзе жодзінцаў хутка стаў асноўным апорным паўабаронцам, толькі амаль увесь кастрычнік 2017 года прапусціў з-за траўмы.
У студзені 2018 года, пакінуўшы «Шахцёр» у якасці свабоднага агента, падпісаў з «Тарпеда-БелАЗ» аднагадовы кантракт[10]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[11].
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[12]. Пачынаў сезон 2019 у якасці трывалага іграка асновы, аднак у ліпені атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[13], аднак у маі 2020 года вярнуўся ў склад каманды. У ліпені 2020 года пакінуў сталічны клуб[14].
У ліпені 2021 года далучыўся да «Крумкачоў»[15], з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2022 года стаў іграком «Гомеля»[16], дзе таксама рэгулярна з’яўляўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[17].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. Прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане.
14 лістапада 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Ізраіля.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (3): 2013, 2014, 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2015, 2022
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2012, 2013, 2014
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads