Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў (19 красавіка 1926, в. Турбанава, Яраслаўская вобласць, СССР — 10 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Працаваў у станковым жывапісе, у жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычных карцін і батальных сцэн.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Юнацтва мастака супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ён запісаўся добраахвотнікам на фронт, адкуль у 1944 быў накіраваны ў Бабруйск, а затым у Мінскі штаб акругі, адкуль дэмабілізаваўся.
У 1950 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое датэрмінова, за добрую паспяховасць, скончыў у 1953. Затым Барыс Аракчэеў паступіў у толькі што адчынены ў Мінску Тэатральна-мастацкі інстытут. Яго настаўнікам і пасля кіраўніком дыплома стаў вядомы беларускі жывапісец і педагог Віталь Цвірка. Адначасова з Барысам Аракчэевым першымі выпускнікамі гэтага інстытута ў 1959 у сталі народныя мастакі Анатоль Анікейчык, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч і Леанід Шчамялёў.
Remove ads
Творчасць
Дыпломная праца Барыса Аракчэева «Этапы вялікага шляху», напісаная на «выдатна», была адабрана для экспазіцыі ў Маскве на Усесаюзнай выставе, надрукавана ў шматлікіх маскоўскіх выданнях і цяпер знаходзіцца ва ўласнасці і пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Сярод твораў Аракчэева — пейзажы, нацюрморты, серыя партрэтаў сучаснікаў і знакамітых людзей. З’яўляўся адным з чатырох стваральнікаў дыярамы «Мінскі кацёл» (1969—1972) у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, разам з мастакамі Фёдарам Бараноўскім, Мікалаем Залозным і Леанідам Асядоўскім. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1964 года. З 1964 па 1971 Барыс Аракчэеў выкладаў жывапіс і кампазіцыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. З 1971 па 1996 — у Беларускай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне дацэнта кафедры. З’яўляўся настаўнікам многіх вядомых беларускіх мастакоў, сярод якіх Уладзімір Кожух, Аляксей Кузьміч, Вячаслаў Рускевіч, Фелікс Янушкевіч, Васіль Іларыёнавіч Ясюк і іншыя. З 1968 па 1977 Барыс Аракчэеў уваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР.
Творы Аракчэева знаходзяцца ў многіх музеях Рэспублікі Беларусь: 18 работ у Нацыянальным мастацкім музеі, столькі ж у Фондзе Саюза Мастакоў Беларусі, яшчэ 17 работ у Магілёўскім мастацкім музеі, а таксама працамі Аракчэева валодаюць Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Музеі гісторыі горада Мінску, мастацкія галерэі Гомеля, Светлагорска, Полацка, Крупак, Баранавічаў, і прыватныя калекцыянеры замежных краін. Жыў у Мінску[1].
Бацька трох дачок, кожная з якіх з’яўляецца мастаком-прафесіяналам[2].
Майстэрня мастака знаходзілася ў раёне Плошчы Свабоды, на скрыжаванні вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай.
Remove ads
Галерэя ў Крупках
2 красавіка 2015 года Крупскай мастацкай галерэі было прысвоена імя Барыса Аракчэева. Плошча галерэі складае 60 квадратаў. Яна размешчана ў двух пакоях раённага цэнтра культуры. Галерэя была адкрыта ў 2005 годзе і яе першым жывапісным палатном стаў твор Барыса Аракчэева «Генерал Кульнеў і гродзенскія гусары ў бітве пры Клясціцах». Праца над карцінай ішла 36 месяцаў. Два гады мастак рабіў замалёўкі, эскізы, складаў кампазіцыі і год пісаў. Аракчэеў асабіста падарыў карціну на адкрыццё культурнай установы ў 2005 годзе. Памеры твора не дазваляюць выстаўляць яго непасрэдна на галерэйных плошчах. Таму маштабныя батальныя творы Аракчэева — акрамя алейнага летапісу 1812 года, тут яшчэ і твор Барыса Аракчэева «Подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці» — экспануюцца ў адным з залаў краязнаўчага музея. Галерэя — філіял музея. Штогод галерэйны фонд папаўняўся творамі Барыса Аракчэева, які рыхтаваў і праводзіў там асабістыя і дынастычныя выстаўкі[3].
Пейзажны жывапіс
- «Позняя восень», 1963, палатно, алей, 71 x 188 см
- «Каўказ. Мора і горы », 1973
- «Шторм. Хоста », 1974, кардон, алей, 44 х 60 см
- «Дуб Адама Міцкевіча», 1986, кардон, алей, 34 х 47 см
- «Лета ў росквіце», 1998, кардон, алей, 28,5 х 49 см.
- «Сінь Віцебскіх азёр», 2001, кардон, алей. 34,5 х 48 см.
- «Рудая восень. Астрашыцкае возера», 2004, палатно, алей, 31 х 38 см
- «Чыстае неба», 2007, палатно, алей. 18 х 34 см
- «Лясное возера», 2008, палатно, алей. 28 х 41 см
- «Аблокі плывуць над палямі і азёрамі», 2009, палатно, алей. 50х70 см.
- «Лазня», 2012, палатно, алей. 100х100 см.
Remove ads
Нацюрморт
Зноскі
- Аксана Аракчэева. Сайт дынастыі мастакоў Аракчэевых(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2016. Праверана 19 снежня 2012.
- Сталічнае тэлебачанне. Сямейная выстава Аракчэевых (25 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 19 снежня 2012.
- Крупскай мастацкай галерэі прысвоена імя Барыса Аракчэева Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads