Буйніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бу́йніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Буйнічы.

Хуткія факты Буйніцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цішоўскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цішоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабрасневіцкага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сялецкага сельсавета, у склад Пашкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II), у склад Вендаражскага сельсавета — 10 населеных пунктаў (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца), у склад Дашкаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[2]. 17 ліпеня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйнічы, сельсавет перайменаваны ў Буйніцкі[3]. 28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Буйнічы[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 7031 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 7005 чалавек[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў (2010 г.):

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Буйнічы — пасёлак і чыгуначная станцыя.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads