Давыд-Гарадок
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давы́д-Гарадо́к[2] (трансліт.: Davyd-Haradok) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва ▼5 658 чал. (1 студзеня 2025)[1].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Століна, за 280 км ад Брэста, каля ракі Гарынь. Старычнае возера Сешка.
Гісторыя
Паводле археалагічных звестак, узнік у пачатку XII ст. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь Давыд Ігаравіч, які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк Гарынь і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам П. Ф. Лысенкам, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых XII ст. Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.
Вялікае Княства Літоўскае
Першае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да XIV ст. З XV ст. часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца XV ст. Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве Боне Сфорцы, з 1551 г. — Радзівілам. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.[3] З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, Давыд-Гарадоцкі замак. Пад час Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) адбылося Давыд-Гарадоцкае паўстанне. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў.
У складзе Расійскай імперыі
З 1793 года Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 года павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 года Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. У 1836 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[4]. З пераводам яго жыхароў эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 года Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Давыд-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года заняты Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У складзе Польскай Рэспублікі


У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 1921 у складзе Польшчы, дзе становіцца цэнтрам размяшчэння батальёна Корпуса аховы памежжа «Давыд-Гарадок».
Другая сусветная вайна
З 1939 года — у БССР. З 1940 — горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна.
Вялікая Айчынная вайна
З 7 ліпеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года Давыд-Гарадок акупаваны нямецкімі войскамі. Акупанты зрабілі у горадзе лагер для грамадзянскага насельніцтва[5]. У ліпені 1943 — 1944 гадах у горадзе дзейнічаў акупацыйны гарнізон (каля 200—300 чал.)[6].
Летам—восенню 1943 года савецкія партызаны неаднаразова паспяхова нападалі на нямецкі гарнізон.
Савецкі перыяд
З 1961 у Столінскім раёне.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Славутасці


- Касцёл Божага Цела (1935—1936);
- Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква;
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (1913);
- Гарадзішча (XII—XIV ст.);
- Грунтавы магільнік, селішчы жалезнага веку, часоў Русі і позняга Сярэднявечча — археалагічныя помнікі — каля горада.
Цікавыя факты
- У 1911—1915 гг. у Давыд-Гарадку дзейнічаў аматарскі гурток, які ладзіў у мястэчку беларускія вечарыны. Падчас вечарын чыталіся вершы беларускіх паэтаў, выконваліся народныя песні і ставіліся тэатральныя п’есы[14]
- У 1937 г. у Давыд-Гарадок прыязджаў вядомы беларускі дзеяч і гісторык А. Луцкевіч, які праводзіў апісанне архелагічных знаходак, знойдзеных падчас будаўнічых работ на гарадзішчы[15]
- У Давыд-Гарадку адбываецца дзеянне рамана «Развітанне на пачатку вясны»[16], які напісаў беларускі пісьменнік У. С. Глушакоў[17]
Remove ads
Вядомыя асобы
- Алена Васілеўна Абрамчук (нар. 1988) — беларуская лёгкаатлетка.
- Віктар Іванавіч Валюшыцкі (нар. 1962) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Леанід Дранько-Майсюк (нар. 1957) — беларускі паэт.
- Георгій Васілевіч Марчук (нар. 1947) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- Павел Аляксеевіч Матусевіч (нар. 1930) — вучоны ў галіне высокамалекулярных злучэнняў, доктар хімічных навук.
- Раіса Аляксееўна Місюра (нар. 1961) — беларускі медык.
- Трафім Трафімавіч Семянюк (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Аляксей Аляксандравіч Цяслюк (нар. 1994) — беларускі футбаліст.
Remove ads
Гл. таксама
- Давыд-Гарадоцкія куфры
- Лыжка з Давыд-Гарадка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads