Калінінград
горад, цэнтр Калінінградскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калінінград, (да 1255 — Тванкста, да 1946 — Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва — Каралявец) — горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. З Калінінграда да Берліна 500 км, да Масквы - больш за 1200 км.
Remove ads
Перадгісторыя
Згодна з "Хронікай Прускай зямлі" (1326), да зруйнавання крыжакамі на месцы цяперашняга горада было прускае паселішча Тванкста (у нямецкім напісанні Tuwangste або Twangste). У 1255 годзе крыжакі зруйнавалі Тванксту, пабудавалі замак і назвалі новае паселішча ў гонар чэшскага караля Атакара ІІ "Каралеўскай гарой" (ням. könig "кароль", berg "гара").
У "Хроніцы" адзначаецца, што назва тванксцкага паселішча пайшла ад назвы лесу, які тут быў. Гэта была дэльта ракі Прэголі (Прэйгары), тут сцякаліся два з яе рукавоў, месца было выгоднае з абарончага гледзішча. Назву звязваюць з літоўскім tvankstyti "запруджваць", tvanka "запруда, сыпаны вал", і мяркуюць, што вядомыя тут пазней і пры немцах пруды былі створаныя яшчэ прусамі з абарончымі мэтамі[2]. Поўны адпаведнік прускай назвы — былы літоўскі тапонім Tvankstė (у зусім іншай частцы ЛІтвы, пад Панявежам). Літаральным перакладам прускай Тванксты было б, такім чынам, "Запруддзе".
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1255 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. — галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. — мірской сталіцай Прускага герцагства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Кёнігсберг быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князем Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.
Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі «Польскім калідорам».
У 1944 г. Кёнігсберг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Кёнігсберг разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1946 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.
Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Калінінград — адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.
Remove ads
Транспарт
Адукацыя
Гарады-пабрацімы
Bodenwerder[d], Германія (2003)[18]
Guyuan[d], Кітай (2011)[19][18]
Баранавічы, Беларусь (2007)[18][20]
Беласток, Польшча (1994)[19][21][…]
Брэмергафен, Германія (1991)[19][18]
Брэст, Беларусь (12 верасня 2009)[19][18]
Вільня, Літва (2000)[19][18]
Гамбург, Германія (2005)[19][18]
Гданьск, Польшча (15 сакавіка 1993)[19][22][…]
Гдыня, Польшча (1997)[18]
Гомель, Беларусь (10 верасня 2010)[19][23][…]
Гродна, Беларусь (1994)[19][18]
Гронінген, Нідэрланды (1998)[19][18]
Далянь, Кітай (1997)[19][18]
Ерэван, Арменія (лістапад 2009)[19][18]
Забжэ, Польшча (1998)[19][24][…]
Зволле, Нідэрланды
Кальяры, Італія (2011)[19][18]
Калінінскі раён (Санкт-Пецярбург), Расія (2020)[18]
Катанія, Італія (2017)[18]
Клайпеда, Літва (1993)[25][18][…]
Корк, Ірландыя (1994)[19][18]
Коўна, Літва (2001)[19][26][…]
Краснаярск, Расія (2008)[19][27][…]
Кэнтшынскі павет, Польшча (2009)[19][18]
Кіль, Германія (18 чэрвеня 1992)[19][28][…]
Лодзь, Польшча (2002)[19][18]
Ліхтэнберг, Германія (2000)[19][18]
Мальмё, Швецыя (1994)[29][30][…]
Мехіка, Мексіка
Мюльгаўзен, Германія (2017)[18][31]
Мінск, Беларусь (1997)[19][18]
Норфалк, ЗША (1992)[19][18]
Одэнсэ, Данія (2000)[18]
Ольбарг, Данія (2000)[18]
Ольштын, Польшча (5 сакавіка 1993)[19][32][…]
Омск, Расія (1 ліпеня 2006)[19][33][…]
Панявеж, Літва (7 верасня 2002)[19][34][…]
Патры, Грэцыя (31 сакавіка 2015)[35][36]
Патсдам, Германія (1993)[19][18]
Рацібуж, Польшча (2002)[19][18]
Ростак, Германія (1991)[19][37][…]
Самара, Расія (1999)[19][18]
Саўтгемптан, Вялікабрытанія
Северадзвінск, Расія (2010)[19][38][…]
Торунь, Польшча (1995)[19][39][…]
Турку, Фінляндыя (2004)[19][18]
Фарлі, Італія (2006)[19][18]
Херсон, Украіна (2002)[19][18]
Цайц, Германія (11 верасня 2010)[19][18][…]
Шаўлі, Літва (2003)[19][18]
Шэрбур-Актэвіль, Францыя (1994)[19][18]
Эльблёнг, Польшча (1994)[19][18]
Яраслаўль, Расія (1995)[19][18]
камуна Бурлёв, Швецыя
камуна Кальмар, Швецыя (19 кастрычніка 2000)[19][40][…]
камуна Карлсхамн, Швецыя
Remove ads
Славутасці

Вядомыя асобы
Тапаграфічныя карты
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads