Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыл Ермаковіч (нар. 11 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель».
Сын беларускага футбаліста і трэнера Аляксандра Ермаковіча.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у школе клуба «Мінск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 года далучыўся да акадэміі расійскага «Краснадара», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубліруючы склад БАТЭ[4]. У наступныя гады замацаваўся ў складзе дубля. 17 лістапада 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчан, калі выйшаў у стартавым складзе матча Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пенальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.
Сезон 2019 пачынаў у дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5]. У складзе бабруйскай каманды часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[6], аднак у ліпені пакінуў клуб[7] і ў жніўні папоўніў склад «Крумкачоў»[8], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[9]. У сезоне 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з віцебскім клубам[10], аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомеля», падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У лютым 2024 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам[12].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads