Максімальны брэйк (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максімальная серыя (англ.: maximum break) у класічным снукеры складае 147 ачкоў. Яе часта называюць «максімум» ці проста «147». Каб зрабіць максімальны брэйк, гулец павінен забіць усе чырвоныя шары, пры гэтым пасля кожнага чырвонага патрабуецца забіць чорны, а затым, пасля забітага усіх чырвоных — па чарзе усе каляровыя шары. У гэтым выпадку гулец набярэ роўна 147 ачкоў. Тэарэтычна магчыма набраць больш за 147 ачкоў, калі гулец, пасля памылкі суперніка, пачынае серыю са «свабоднага шара». Аднак, гэта адбылося толькі аднойчы ў прафесійным снукеры. Каб пазбегнуць розначытанняў, у рэгламенце любога прафесійнага турніру запісана, што варта разумець пад тэрмінам «максімальны брэйк» — гэта па чарзе забітыя 15 чырвоных і чорных шароў, пасля якіх варта забіць жоўты, зялёны, руды, сіні, ружовы і чорны шары. Любая іншая камбінацыя забітых шароў, якая дае ў суме тыя ж 147 ачкоў (напрыклад, гулец можа пачаць са свабоднага шара і такім чынам «кампенсаваць» страчаныя ачкі) максімальным брэйкам лічыцца не будзе.

На дадзены момант у прафесійным снукеры зарэгістравана 139 максімальных брэйкаў, што даказвае вельмі высокую складанасць яго выканання. Найбольшую колькасць сэнчуры выканаў Роні О’Саліван — 13. Першую максімальную серыю, паказаную на тэлебачанні, аформіў Стыў Дэвіс у 1982 годзе.

Для снукера з шасцю чырвонымі шарамі максімальная серыя складае 75 ачкоў. А ў «снукеры плюс» максімум — 210 ачкоў, аднак, ён ні разу не выконваўся з-за адлегласці паміж фіялетавым і чырвонымі шарамі.

Remove ads

Спіс афіцыйных максімальных серый

На сённяшні дзень у прафесійных спаборніцтвах зроблены 139 максімальных брэйкаў.

Колерам вылучаныя максімумы, зробленыя ў рамках ТБ-матчаў.

Больш інфармацыі Нумар, Дата ...
Remove ads

Відэа

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads