Найдзен Вылчаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Найдзен Вылчаў (балг.: Найден Станев Вълчев; 30 жніўня 1927[1], Брастніца[d], Трэцяе Балгарскае царства — 3 снежня 2025) — балгарскі паэт , публіцыст і перакладчык[2].
Артыкул пра нядаўна памерлага чалавека. |
Remove ads
Біяграфія
Пасля пачатковай адукацыі ў родным сяле, скончыў гімназію ў Плевене і юрыдычны ўніверсітэт Сафійскага ўніверсітэта ў 1951 годзе.
У 1954—1955 гадах быў рэдактарам часопіса «Български воин» і газеты «Народна армия», 1956—1983 — у часопісе «Септември», 1983—1988 — у часопісе «Съвременник»; 1988—1989 — рэдактар часопіса «Дарители». У 1996—1997 гадах — дыпламат. Прэзідэнт Саюза перакладчыкаў у Балгарыі ў 1989—1991 гадах.
Памёр 3 снежня 2025 года[3].
Remove ads
Творчасць
Друкавацца пачаў у апошнім класе Плевенскай мужчынскай гімназіі. Яго першы зборнік вершаў «На южната граница» (1953) — зборнік вершаў салдата трохгадовай тэрміновай службы ў аддаленным невялікім гарнізоне. На працягу наступных дзесяцігоддзяў выйшла дваццаць кніг вершаў: «Малка повест» 1954, «Пъстра палитра» 1960, «Северна светлина» 1965, «Лунапарк» 1970, «Синьо цвете, влак, жена» 1975, «Златен август» 1977, «Написано на кленов лист» 1984, «Гигантски слалом» 1986, «Младата луна и старата луна» 2001, «Рай за грешни» 2003.
Пісаў для дзяцей пад псеўданімам Чык Чырык (балг.: Чик Чирик): «Българска земя» 1963, «Звъни, звънче» 1968, «Фото Есперанто» 1983, «Жълъдче със шапка» 2004.
У сваіх творах адлюстроўвае мінулае і сучаснае Балгарыі, прыгажосць роднай зямлі, сяброўства з Савецкім Саюзам. Для паэзіі Найдзена Вылчава характэрны душэўнасць, чысціня эмацыйнай атмасферы, блізкасць да фальклорна-песенных матываў[2].
На словы Н. Вылчава кампазітарамі С. Абраценавым, Л. Піпковым, П. Куцевым, К. Іліевым, Т. Паповым, Ё. Цанковым, П. Ступелам, А. Баяджыевым, Э. Георгіевым, Т. Русевым, М. Шчэравым напісаны песні, у тым ліку «Борба за мир», «Голяма песен», «Младежки марш», «Тиха вечер», «Аз те чаках», «Ние сме на всеки километър», «Кажи коя е тъмната жена», «Синя вечер», «Някога, но не сега».
Аўтар тэксту песні «Една българска роза» ў выкананні Пашы Хрыстовай на музыку Дзімітра Вылчава.
Публіцыстычная дзейнасць
У чатыры кнігі «Попътни срещи» выпушчаныя Н. Вылчавым у 2007—2010 гадах, увайшлі біяграфічныя нарысы такіх постацей, як Елісавета Багряна, Нікола Фурнаджыеў, Панча Хараланаў Уладзігераў, Ангел Каралійчаў, Хрыста Радзеўскі, Дзімітр Дзімаў, Дзімітар Талеў, Дзімча Дзебялянаў, Мікалай Ліліеў, Георгій Райчаў, Эліяс Канеці, Рыгор Цамблак, Орлін Васілеў, Ламар, А. Пушкін, А. Міцкевіч, М. Лермантаў, К. Сіманаў, А. Твардоўскі, М. Шагал, Н. Гянджэві, В. Быкаў, С. Ясенін, М. Святлоў і іншых.
Пераклады
Пераклаў шмат вершаў славянскіх паэтаў. З рускай мовы перакладаў творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Лермантава, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, К. Сіманава, С. Арлова, У. Сакалова, Я. Еўтушэнкі, І. Бродскага, Ю. Друнінай, Р. Раждзественскага, Б. Слуцкага, Б. Ахмадулінай, акрамя гэтага перакладаў паэтаў краін Балтыі і Прыкаўказзя.
З беларускай мовы перакладаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, В. Віткі, А. Вялюгіна, Н. Гілевіча, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага,[2] Ф. Багушэвіча і іншых, таксама перакладаў некалькі аповесцяў В. Быкава.
На беларускую мову творы Найдзена Вылчава перакладалі Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін[4].
Бібліяграфія
- Бел. пер. — Белая чайка. — Мн., 1968
- Беларуската моя тетрадка : избрани преводи [от белоруски] / Найден Вълчев. — Мінск, 2000
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны нацыянальнай узнагародай Дзімча Дзебелянава, прызамі Саюза балгарскіх пісьменнікаў і Саюза перакладчыкаў у Балгарыі, высокімі расійскімі і беларускімі ўзнагародамі, адзначаны на фестывалі Залаты Арфей.
З урадавых узнагарод Балгарыі атрымаў другі па значнасці ў краіне Ордэн Кірыла і Мяфодзія.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads