Павел Уладзіміравіч Кляньё
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Кляньё (нар. 28 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».
Remove ads
Клубная кар’ера
Нарадзіўся ў Мінску, з 1-га класа пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 года быў заяўлены за дубліруючы склад «Мінска», але так і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж года далучыўся да клуба Першай лігі «Нёман-Агра» са Стоўбцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У лютым 2018 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дубліруючым складзе тарпедаўцаў. 13 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў каманду.
У жніўні 2019 года стаў іграком «Гомеля»[4], аднак выступаў у гомельскім клубе толькі за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[5]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў, і ў лютым далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Замацаваўся ў аснове чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за сезон 10 галоў у Першай лізе.
У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[6]. У першай палове сезона 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену, а са жніўня страціў месца ў складзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Хутка стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. Не здолеў замацавацца ў складзе сталічнага клуба, толькі часам выхадзіў на замену.
У ліпені 2022 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[10], які пераехаў у Віцебск. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Макслайн»[11], аднак у студзені 2024 года зноў стаў трэніравацца з клубам і ў лютым падпісаў новае пагадненне[12]. Пакінуў клуб у ліпені 2024 года[13].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і паспеў адзначыцца хет-трыкам.
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads