Цярэнцій Луцэвіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Цярэнцій Луцэвіч
Remove ads

Цярэнцій Луцэвіч (да студзеня 2013 года Вобга Цьенчэн; нар. 19 красавіка 1991, Дуала) — беларускі футбаліст камерунскага паходжання, абаронца.

Хуткія факты Цярэнцій Луцэвіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Камеруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 года гуляў у мінскіх клубах, у асноўным за дубліруючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу.

У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель» (у асноўным за дубль) і «Віцебск» (дзе стаў іграком асновы).

У студзені 2013 года зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[5]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Дынама».

У сакавіку 2014 года стаў іграком «Бярозы-2010»[6]. У складзе бярозаўскага клуба зноў стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сезоне 2014.

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазіцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 года з-за фінансавых пралем пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[8], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.

У студзені 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але не падышоў[9]. Пазней некаторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым адправіўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[11] і неўзабаве папоўніў склад «Мінска»[12]. У «Мінску» стаў асноўным абаронцам, аднак па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[13].

У студзені 2018 года трэніраваўся са «Смалявічамі», а ў лютым адправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспаспяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 года падпісаў са «Смалявічамі» кантракт[14]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.

У студзені 2019 года стаў іграком «Гомеля»[15]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, з ліпеня стаў выхадзіць на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[16] і неўзабаве папоўніў склад казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска[17]. У жніўні 2020 года разарваў кантракт з «Кызыл-Жарам»[18], так і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[19], дзе звычайна выхадзіў на замену.

У студзені 2021 года пакінуў «Гомель»[20], пасля чаго праходзіў прагляд у мінскім «Энергетыку-БДУ», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Белшыны»[21], якой па выніках сезона 2021 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[22]. Па выніках сезона 2022 года разам з камандай вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[23]. У сакавіку 2023 года быў абраны капітанам каманды[24]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Нафтан»[25].

У лютым 2024 года далучыўся да «Смаргоні»[26], дзе стаў капітанам каманды. У жніўні 2024 года пакінуў клуб[27].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads