(1702—1762) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (13 чэрвеня 1702 — 15 мая 1762, Нясвіж) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат.
Паходзіў з роду Радзівілаў, сын вялікага канцлера Караля Станіслава, бацька Караля Станіслава «Пане Каханку».
Сыноў Міхала вучыў педагог і выдавец Ян Пашакоўскі.
У 1726 годзе распачаў аднаўленне замку ў Нясвіжы, збуранага шведамі ў 1706 годзе. У 1750 годзе аднавіў дзейнасць Нясвіжскай друкарні і адкрыў Нясвіжскі кадэцкі корпус. Заснаваў першыя ў Вялікім Княстве Літоўскім мануфактуры, між іншых Свержанскую фаянсавую, Слуцкую персіярню (мануфактуру па вырабе шаўковых паясоў). Разам з жонкай Уршулай арганізаваў тэатр і музычную, вакальную і балетную школы, аркестр беларускіх народных інструментаў.
Кавалер ордэна Белага арла з 1727 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.