From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзько́ў (нарадзіўся 1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, пэдагог. Уваходзіць у Чорны сьпіс Эўразьвязу.
Аляксандар Радзькоў | |
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
28 сьнежня 2010 — 20 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Натальля Пяткевіч |
Наступнік: | Мікалай Снапкоў |
Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь | |
6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Пётар Брыгадзін |
Наступнік: | Сяргей Маскевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 ліпеня 1951 (73 гады) в. Вотня Быхаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР |
Партыя: | |
Дзеці: | Юлія Пярцова[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
У 1973 скончыў Магілёўскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «фізыка і матэматыка». У 1974—1997 працаваў у Магілёўскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце на пасадах ад асыстэнта катэдры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Актывізацыя навучаньня матэматыцы студэнтаў першага курса пэдагагічнага вну: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (пэдагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставаньня ў сыстэме непарыўнага навучаньня матэматыцы» (пэдагагічныя навукі)[1]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.
6 жніўня 2003 — 28 сьнежня 2010 — міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 28 сьнежня 2010 году — першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].
20 сьнежня 2014 прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі[3]. 19 мая 2015 году звольнены з гэтай пасады па стане здароўя[4].
У траўні 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду й ЗША як частка сьпісу спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў[5][6]. Ты я ж санкцыі былі прыменены да яго й пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году[7].
Згодна з рашэньнем Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, былога міністра адукацы ён зачыніў Эўрапейскі гуманітарны унівэрсітэт, загадаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым[8][9]. Таксама Аляксандар Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсыфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»[8][9].
Узнагароджаны мэдалём «За працоўную адзнаку», 31 сьнежня 1998 году й 3 красавіка 2006 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[10][11]. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Аляксандар Радзькоў зьяўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.