вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́нанаўшчына[1] — вёска ў складзе Буркоўскага сельсавету Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.
Конанаўшчына лац. Konanaŭščyna | |
Дата заснаваньня: | перад 1641 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Буркоўскі |
Вышыня: | 122 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 123 чал. (2021) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
Паштовы індэкс: | 247635 |
СААТА: | 3203846032 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°56′43″ пн. ш. 30°11′54″ у. д. |
± Конанаўшчына |
Сяло Конанаўшчына вядомае з тэксту «darowizny Brahinia» князю Ярэмію Міхалу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму ад пані Крысьціны, дачкі князёў Адама і Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, Даніловічавай, датаванай 20-м ліпеня 1641 году[2]. Адміністрацыйна належала да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва[lower-alpha 2] Кароны Польскай.
У 1734 годзе wieś Kononowszczyzna запісана прыналежнаю да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага паны Сілічы[4]. Але спадчынным уладальнікам усіх Брагінскіх добраў каля 1733 году стаў князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, першы і адзіны ў старэйшай галіне роду, хто падпісваўся «графам на Брагіне»[5].
У 1754 годзе з 4 двароў (прыкладна 24 жыхароў) хутару Конанаўшчына Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых, 12 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам Францішкам Антоніем Ракіцкім.
Вёска Конанаўшчына прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Конанаўшчына ў складзе Рэчыцкай акругі апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Конанаўшчына і Амелькаўшчына з будай належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім[8].
Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1822 году, вёска Конанаўшчына з 30 душамі мужчынскага і 27 душамі жаночага полу месьцілася за 11 вёрст ад прыходзкай царквы і належала пану Міхалу Ракіцкаму[9]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 88 жыхароў вёскі Конанаўшчына зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Богаяўленскай царквы[10].
9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Конанаўшчына ў складзе Мікуліцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы" гетмана Паўла Скарападзкага[11].
1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.