From Wikipedia, the free encyclopedia
Ша́хматная Алімпія́да — штодвухгадовы шахматны турнір між нацыянальнымі зборнымі краінаў сьвету, які ладзіцца пад эгідай Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі. Тэрмін «Алімпіяда» ня мае дачыненьня да Алімпійскіх гульняў.
Першая Алімпіяда прайшла неафіцыйна; паколькі шахматы ня былі ўключаныя ў праграму Алімпійскіх гульняў у Парыжы, было вырашана зладзіць там жа і асобнае шахматнае спаборніцтва. На апошні дзень неафіцыйнай Алімпіяды, 20 ліпеня 1924 року, была створаная ФІДЭ[1].
Першая афіцыйная алімпіяда, арганізаваная ФІДЭ, адбылася ў 1927 року ў Лёндане[2]. Да II сусьветнай вайны спаборніцтвы праводзіліся нерэгулярна праз розныя прамежкі часу; з 1950 року Алімпіяды ладзяцца штодвагады[2].
Браць удзел у Алімпіядзе можа кожная шахматная асацыяцыя-ўдзельніца ФІДЭ[2]. Каманда можа складацца зь пяці гульцоў: чатырох асноўных і аднаго запаснога[2]. З 1976 каманды гуляюць не ў кругавым турніры, а паводле швайцарскай сыстэмы[2].
Алімпіяда падзяляецца на два турніры: адкрыты і жаночы чэмпіянаты. Пераможца адкрытага чэмпіянату атрымлівае пераходны кубак Гэмілтана-Расэла (прадастаўлены ангельскім магнатам Фрэдэрыкам Гэмілтанам-Расэлам для Алімпіяды 1927 року); пераможца жаночага чэмпіянату атрымлівае кубак Веры Менчык (названы ў гонар першай чэмпіёнкі сьвету).
Рок | Турнір | Гаспадары | Золата | Срэбра | Бронза |
---|---|---|---|---|---|
1924 | I неафіцыйная алімпіяда шахматная алімпіяда (індывідуальная) | Парыж, Францыя | Чэхаславаччына 31 | Вугоршчына 30 | Швайцарыя 29 |
1926 | II неафіцыйная алімпіяда камандны турнір (у межах саміту ФІДЭ) | Будапэшт, Вугоршчына | Вугоршчына 9 | Югаславія 8 | Румынія 5 |
1927 | I шахматная алімпіяда | Лёндан, Вялікабрытанія | Вугоршчына 40 | Данія 38½ | Ангельшчына 36½ |
1928 | II шахматная алімпіяда | Гаага, Нідэрлянды | Вугоршчына 44 | ЗША 39½ | Польшча 37 |
1930 | III шахматная алімпіяда | Гамбург, Нямеччына | Польшча 48½ | Вугоршчына 47 | Нямеччына 44½ |
1931 | IV шахматная алімпіяда | Прага, Чэхаславаччына | ЗША 48 | Польшча 47 | Чэхаславаччына 46½ |
1933 | V шахматная алімпіяда | Фоўкстоўн, Вялікабрытанія | ЗША 39 | Чэхаславаччына 37½ | Швэцыя 34 |
1935 | VI шахматная алімпіяда | Варшава, Польшча | ЗША 54 | Швэцыя 52½ | Польшча 52 |
1936 | III неафіцыйная алімпіяда неафіцыйная алімпіяда не пад эгідай ФІДЭ | Мюнхэн, Нямеччына | Вугоршчына 110½ | Польшча 108 | Нямеччына 106½ |
1937 | VII шахматная алімпіяда | Стакгольм, Швэцыя | ЗША 54½ | Вугоршчына 48½ | Польшча 47 |
1939 | VIII шахматная алімпіяда | Буэнас-Айрэс, Аргентына | Нямеччына 36 | Польшча 35½ | Эстонія 33½ |
1950 | IX шахматная алімпіяда | Дуброўнік, Югаславія | СФРЮ 45½ | Аргентына 43½ | Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына 40½ |
1952 | X шахматная алімпіяда | Хэльсынкі, Фінляндыя | СССР 21 | Аргентына 19½ | СФРЮ 19 |
1954 | XI шахматная алімпіяда | Амстэрдам, Нідэрлянды | СССР 34 | Аргентына 27 | СФРЮ 26½ |
1956 | XII шахматная алімпіяда | Масква, Савецкі Саюз | СССР 31 | СФРЮ 26½ | Вугоршчына 26½ |
1958 | XIII шахматная алімпіяда | Мюнхэн, Заходняя Нямеччына | СССР 34½ | СФРЮ 29 | Аргентына 25½ |
1960 | XIV шахматная алімпіяда | Ляйпцыг, Усходняя Нямеччына | СССР 34 | ЗША 29 | СФРЮ 27 |
1962 | XV шахматная алімпіяда | Варна, Баўгарыя | СССР 31½ | СФРЮ 28 | Аргентына 26 |
1964 | XVI шахматная алімпіяда | Тэль Авіў, Ізраіль | СССР 36½ | СФРЮ 32 | Фэдэратыўная рэспубліка Нямеччына 30½ |
1966 | XVII шахматная алімпіяда | Гавана, Куба | СССР 39½ | ЗША 34½ | Вугоршчына 33½ |
1968 | XVIII шахматная алімпіяда | Люгана, Швайцарыя | СССР 39½ | СФРЮ 31 | Баўгарыя 30 |
1970 | XIX шахматная алімпіяда | Зыген, Заходняя Нямеччына | СССР 27½ | Вугоршчына 26½ | СФРЮ 26 |
1972 | XX шахматная алімпіяда | Скоп’е, Югаславія | СССР 42 | Вугоршчына 40½ | СФРЮ 38 |
1974 | XXI шахматная алімпіяда | Ніца, Францыя | СССР 46 | СФРЮ 37½ | ЗША 36½ |
1976 | XXII шахматная алімпіяда * | Хайфа, Ізраіль | ЗША 37 | Нідэрлянды 36½ | Ангельшчына 35½ |
1976 | Шахматная проціалімпіяда | Трыпалі, Лібія | Сальвадор 38½ | Туніс 36 | Пакістан 34½ |
1978 | XXIII шахматная алімпіяда | Буэнас-Айрэс, Аргентына | Вугоршчына 37 | СССР 36 | ЗША 35 |
1980 | XXIV шахматная алімпіяда | Валета, Мальта | СССР 39 | Вугоршчына 39 | СФРЮ 35 |
1982 | XXV шахматная алімпіяда | Люцэрн, Швайцарыя | СССР 42½ | Чэхаславаччына 36 | ЗША 35 |
1984 | XXVI шахматная алімпіяда | Тэсалёнікі, Грэцыя | СССР 41 | Ангельшчына 37 | ЗША 35 |
1986 | XXVII шахматная алімпіяда | Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты | СССР 40 | Ангельшчына 39 | ЗША 38 |
1988 | XXVIII шахматная алімпіяда | Тэсалёнікі, Грэцыя | СССР 40½ | Ангельшчына 34½ | Нідэрлянды 34½ |
1990 | XXIX шахматная алімпіяда | Нові Сад, Югаславія | СССР 39 | ЗША 35½ | Ангельшчына 35½ |
1992 | XXX шахматная алімпіяда | Маніла, Філіпіны | Расея 39 | Узбэкістан 35 | Армэнія 34½ |
1994 | XXXI шахматная алімпіяда | Масква, Расея | Расея 37½ | Босьнія і Герцагавіна 35 | Russia "B" 34½ |
1996 | XXXII шахматная алімпіяда | Ерэван, Армэнія | Расея 38½ | Украіна 35 | ЗША 34 |
1998 | XXXIII шахматная алімпіяда | Эліста, Расея | Расея 35½ | ЗША 34½ | Украіна 32½ |
2000 | XXXIV шахматная алімпіяда | Стамбул, Турэччына | Расея 38 | Нямеччына 37 | Украіна 35½ |
2002 | XXXV шахматная алімпіяда | Блэд, Славенія | Расея 38½ | Вугоршчына 37½ | Армэнія 35 |
2004 | XXXVI шахматная алімпіяда | Кальвія, Гішпанія | Украіна 39½ | Расея 36½ | Армэнія 36½ |
2006 | XXXVII шахматная алімпіяда | Турын, Італія | Армэнія 36 | Кітай 34 | ЗША 33 |
2008 | XXXVIII шахматная алімпіяда | Дрэздэн, Нямеччына | Армэнія 19 | Ізраіль 18 | ЗША 17 |
2010 | XXXIX шахматная алімпіяда | Ханты-Мансійск, Расея | Украіна 19 | Расея 18 | Ізраіль 17 |
2012 | XL шахматная алімпіяда | Стамбул, Турэччына | Армэнія 19 | Расея 19 | Украіна 18 |
2014 | XLI шахматная алімпіяда | Трумсё, Нарвэгія | Кітай 19 | Вугоршчына 17 | Індыя 17 |
2016 | XLII шахматная алімпіяда | Баку, Азэрбайджан | ЗША 20 | Украіна 20 | Расея 18 |
2018 | XLIII шахматная алімпіяда | Батумі, Грузія | Кітай 18 | ЗША 18 | Расея 18 |
2020 | XLIV шахматная алімпіяда | Ханты-Мансійск, Расея | |||
2022 | XLV шахматная алімпіяда | Менск, Беларусь |
* У 1976 СССР ды іншыя камуністычныя дзяржавы ня ўдзельнічалі з палітычных прычынаў.
У табліцы прыведзеныя рэйтынгі камандаў адкрытага турніру паводле колькасьці заваяваных на Алімпіядах мэдалёў, ня ўлічваючы неафіцыйныя Алімпіяды. Месцы разьмеркаваныя паводле колькасьці першых месцаў, у выпадку роўнасьці — паводле колькасьці другіх месцаў і да т. п.
Месца | Краіна | 1-е месца | 2-е месца | 3-е месца | Агулам |
---|---|---|---|---|---|
1 | СССР | 18 | 1 | 0 | 19 |
2 | ЗША | 6 | 6 | 8 | 20 |
3 | Расея | 6 | 3 | 3 | 12 |
4 | Вугоршчына | 3 | 7 | 2 | 12 |
5 | Армэнія | 3 | 0 | 3 | 6 |
6 | Украіна | 2 | 2 | 3 | 7 |
7 | Кітай | 2 | 1 | 0 | 3 |
8 | СФРЮ | 1 | 6 | 6 | 13 |
9 | Польшча | 1 | 2 | 3 | 6 |
10 | Нямеччына* | 1 | 1 | 3 | 5 |
11 | Ангельшчына | 0 | 3 | 3 | 6 |
12 | Аргентына | 0 | 3 | 2 | 5 |
13 | Чэхаславаччына | 0 | 2 | 1 | 3 |
14 | Нідэрлянды | 0 | 1 | 1 | 2 |
Швэцыя | 0 | 1 | 1 | 2 | |
Ізраіль | 0 | 1 | 1 | 2 | |
17 | Босьнія і Герцагавіна | 0 | 1 | 0 | 1 |
Данія | 0 | 1 | 0 | 1 | |
Узбэкістан | 0 | 1 | 0 | 1 | |
20 | Баўгарыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Эстонія | 0 | 0 | 1 | 1 | |
Індыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
* Уключна з Заходняй Нямеччынай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.