From Wikipedia, the free encyclopedia
Pro Evolution Soccer — першая гульня футбольнай сэрыі гульняў Pro Evolution Soccer. Гульня была выпушчаная 23 лістапада 2001 году ў Эўропе[1].
Анімацыя гульцоў (у параўнаньні з папярэднімі вэрсіямі) была ўдасканалена, на новым рухавіку працуюць падзеньні і дрыблінг. Стадыёны і натоўп былі перапрацаваныя для большага рэалізму. Некаторыя кампанэнты, такія як стадыён, цені і стомленасьць гульцоў упершыню зьявіліся ў сэрыі.
Брамнікі сталі значна разумнейшымі. Ва ўмовах здымкі і перадачы, мала што зьмянілася. Гульцы сталі больш разумна працаваць зь мячом, чым раней. Сам мяч стаў рэагаваць больш непрадказальным чынам пры ўдарах гульцоў і рыкашэтах ад абаронцаў.
Падтрымка да васьмі гульцоў зрабіла гэтую гульню папулярнай сярод спартовых фанатаў.
У гульню былі ўключаны 50 нацыянальных зборных і 32 клюбы. Гульня ня мае афіцыйнай ліцэнзіі на каманды, таму ўсе склады, якія падобныя на рэальныя, ня маюць эмблемаў.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.