Алег Вераціла

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Вераціла
Remove ads

Алег Вераціла (нар. 10 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Іслач» і колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец ваўкавыскай ДЮСШ, з 2005 году выступаў за менскае «Дынама», пры гэтым з 2007 году знаходзіўся ў асноўным складзе. У клюбе гуляў на пазыцыі правага абаронцы. Доўгі час быў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, а ў сэзоне 2013 году стаў капітанам каманды. Але пазьней, пры галоўным трэнэры Робэрту Маасканту, капітанства перайшло да Дзьмітра Молаша.

Thumb
У складзе менскага «Дынама».

Сэзон 2014 году распачынаў правым абаронцам, але пазьней на гэтае пазыцыі стаў часам гуляць Сяргей Карповіч, таму Вераціла быў пераведзены на левы флянг. У сэзоне 2015 году вярнуўся на правы флянг, у другой палове сэзону, пасьля зьяўленьня ў камандзе Рамана Бегунова, зноў стаў часам зьяўляцца зьлева. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[6].

З студзеня 2016 году падтрымліваў форму ў складзе «Менску», шукаючы варыянты працягу кар’еры. У лютым 2016 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Падбэскідзе» да ліпеня 2016 году[7]. Паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў польскі клюб страціў месца ў Экстраклясы, і Алег пакінуў клуб. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[8], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы.

У пачатку 2017 году не трэнаваўся зь «Менскам», шукаючы магчымасьць перайсьці ў іншы клюб, аднак у лютым склаў новую дамову зь «мяшчанамі»[9]. У першай палове 2017 году заставаўся асноўным правым абаронцам менчукоў. У чэрвені 2017 году стала вядома аб пераходзе Верацілы ў берасьцейскае «Дынама», да якога ён далучыўся па заканчэньні першай паловы чэмпіянату[10]. У складзе берасьцейскай каманды стаў асноўным гульцом, выступаючы на пазыцыі левага або правага абаронцы, таксама гуляў у якасьці правага паўабаронцы. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[11]. У сэзоне 2020 году быў капітанам берасьцейскае каманды.

У студзені 2021 году папоўніў склад латвійскага клюбу «Ліепая»[12]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[13]. У студзені 2022 году стаў гульцом «Віцебску»[14], дзе замаваўся ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Віцебск» выбыў у Першую лігу, і абаронца пакінуў клюб[15]. У чэрвені 2023 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу» да канца сэзону[16]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[17]. 23 чэрвеня 2024 году абаронца згуляў свой 400-ы матч у Найвышэйшай лізе, стаўшы, такім чынам, 14-м футбалістам, які здолеў дасягнуць такога паказьніку[18]. 23 верасьня таго ж году ў матчы супраць БАТЭ абаронца атрымаў 93-ю жоўтую картку ў кар’еры, стаўшы найбольш папярэджаным гульцом ў гісторыі Найвышэйшай лігі[19]. Раней рэкорд належыў Віталю Валадзянкову. У сьнежні ўзгодніў новую працоўную дамову з клюбам яшчэ на адзін сэзон[20].

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. 12 кастрычніка 2010 году ў матчы плэй-оф за права гуляць на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўжо ў дадатковы час улучыў вырашальны гол у браму італьянскай зборнай, тым самым прасунуўшы сваю зборную на гэты турнір. Дэбютаваў у зборнай 7 кастрычніка 2011 году ў адборачным матчы да чэмпіянту Эўропы 2012 году супраць зборнай Румыніі. З 2014 году перастаў выклікацца, аднак у сакавіку 2018 году зноў трапіў у нацыянальную каманду.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Беларусі: 2019
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2009, 2014, 2015
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
  • Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019, 2020
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2019
  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads