Альман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альман (Эльман), Алеман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аламан або Алман, пазьней Алеман або Эльман (Alaman, Alman, Alemann, Ellmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Альбут, Алігут, Аламунт; германскія імёны Albot, Algut, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Адпаведнасьць імя Альман (лет. Almanas, Almonas) германскаму імю Alman (Alaman) прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[5].

У Прусіі бытавала імя Allemanne (1337 год)[6]. У 1621 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michael Olman, Welaviensis Borussus, у 1627 годзе — Michael Olmannus, Welowiensis Borussus[7].

У Польшчы ў 1504 годзе і ў XVII ст. адзначалася прозьвішча Almanus[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Aleman (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[9]; actum et datum in Solak (presentibus) <…> et Georgio Almana (28 верасьня 1516 году)[10]; Anna Alamanowna (1601 год)[11]; nieboszczykowi Dominikowi Alamaniemu, prawem lennem, we włóści Mścibohowskiej… synów nieboszczykowskich, urodzonych Adama, Toma i Zygmunta Alamanich (4 кастрычніка 1603 году)[12]; Justyn Almanowicz (1831 год)[13]; Альмановича (15 лютага 1905 году)[14].

Remove ads

Носьбіты

  • Алеман — водца на Жамойці, які ўпамінаецца да 1257 году

Эльманы (Elman) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага павету[15].

Аламэн або Алеман (Alamenus, Alemani) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Любліну і Плоцку[16].

На гістарычнай Піншчыне існуе вёска Альманы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads