Амелькаўшчына
былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аме́лькаўшчына[2] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Брагінкі. Знаходзілася за 20 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Ровенская Слабада — Хвойнікі.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага

Найранейшая пакуль згадка пра Амелькаўшчыну (sioło Milkowszczyzna) сустрэтая ў тэксьце «darowizny Brahinia» князю Ярэмію Міхалу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму ад пані Крысьціны, дачкі князёў Адама і Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх, Даніловічавай, датаванай 20-м ліпеня 1641 году[3].
На 7 сакавіка 1650 году, г. зн. за часоў «хмяльніччыны», дзяржаўцам Брагіна і часткі воласьці, якая да 1641 г. належала пані Крысьціне Даніловічавай, быў пан Даніэль Сіліч. Мількаўшчына названая сярод тых паселішчаў, у якіх не засталося ні дымоў, ні падданых[4].
Надалей wieś Omelkowszczyzna згаданая ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1734 году. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[5].
У 1754 годзе з 7 двароў (×6 — прыкладна 42 жыхары) хутара Амелькаўшчына (futor Omilkowszczyzna) Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты, паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 4 злотых, 6 грошаў[6]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Амелькаўшчына) быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.




Ад гэтага часу ці не ўпершыню ў крыніцах названыя імёны і прозьвішчы жыхароў Амелькаўшчыны. 8 чэрвеня 1757, 7 студзеня 1763, 3 красавіка 1764 году Амелькаўшчына згаданая ў мэтрычных кнігах царквы Сялецкага базыльянскага манастыра, калі ахрышчаныя былі Алена, дачка Андрэя і Праксэды Макаранкавых, Юліяна, дачка Леона і Матроны Майвінкоў (Малянкоў), Якаў, сын Пятра і Юліяны Макаранкаў, а кумамі выступілі адпаведна Верамей Шчарбінак з Матронай Анішчанкавай, Аляксей Сак з Мартай Язэпавай і пан Ян Федаровіч з Тацянай Мацьвіенкавай[7].
Вёска Амелькаўшчына прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Амелькаўшчына — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. Згодна з расейскай рэвізіяй 1795 году ў вёсцы Амелькаўшчына паноў Людвіка і Алаізія Ракіцкіх, кашталянічаў менскіх, налічвалася 16 двароў, 55 падданых мужчынскага і 48 жаночага полу. У Будзе Амелькаўшчынскай тых жа ўладальнікаў было 15 двароў з 30 жыхарамі-мужчынамі і 34 жанчынамі[9].
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засьведчана, што 116 жыхароў вёскі Амелькаўшчына абодвух полаў і 8 вайскоўцаў належалі да прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[10].
У парэформавы пэрыяд вёска – у складзе Маладушскай воласьці. На 1876 і 1879 гады жыхары Амелькаўшчыны заставаліся прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы ў Маладушы[11].
У сьпісе землеўладальнікаў Менскай губэрні на 1889 год уласьнікам маёнтку Канстанцінаў і Амелькаўшчына, які складаў 15 875 дзесяцін угодзьдзяў названы Станіслаў, сын Валерыяна, Кербедзь[12], вялікі інжынэр, сапраўдны тайны саветнік. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы Амелькаўшчына было 43 двары, 216 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазын. Побач месьціўся аднаймённы фальварак з 2 дварамі і 30 жыхарамі[1]. На 1909 год у вёсцы налічваўся 61 двор, 315 жыхароў, у фальварку – 2 двары з 6 жыхарамі[13].
Найноўшы час
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Амелькаўшчына ў складзе Маладушскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].
1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
У 1926—1991 гадах цэнтр Амелькаўшчынскага сельсавета.
Remove ads
Насельніцтва
- 1930 год — 79 дваров, 411 жыхароў
- 1940 год — 139 двароў, 608 жыхароў
- 1959 год — 376 жыхароў, на хутары 149 жыхароў
- З канца 1980-х гадоў вёска нежылая
Забудова
Плян Амелькаўшчыны складаецца з 2 асноўных паралельных вуліцаў з шыротнай арыентацыяй і некалькіх завулкаў. Забудова двухбаковая, дамы драўляныя, сядзібнага тыпу[15].
Заўвагі
- Не «з пач.19 ст., як сяленне ў Маладушскай воласці», пра што памылкова, а разам і непісьменна паведаміў чытачам С. В. Марцэлеў[1]. Падзелу на воласьці ў дарэформавы пэрыяд не было.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads