Армін (імя)
мужчынскае асабістае імя (Armin) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Армін (Арамін), Ярмі́н (Ярэ́мін, Ярамін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Армін або Арымін (Armin[1][2], Arminus[3], Arminius, Arimin[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арвід, Арман, Ярмунд; германскія імёны Arvid, Arman, Armund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[6], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], minthi 'памяць'[8].
Адпаведнасьць імя Армін (лет. Arminas) германскаму імю Arminius прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[9].
У Польшчы ў 1734 годзе адзначалася прозьвішча Jermin (Ermin)[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Армін (Armin) і Араміновіч (Araminowicz)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Крыштофъ Яреминовичъ… Павелъ Яреминовичъ[12], Бартошъ Яроминовичъ[13], Анъдрей Яроминовичъ… Войтехъ Яроминовичъ… Станиславъ Яроминовичъ… Симонъ Яроминовичъ[14], Матей Яроминовичъ[15], Ереминъ Станиславовичъ[16] (1567 год); Исак Ероминич, пострыгач (7—8 верасьня 1579 году)[17]; учстивый Аниско Ероминич (26 лістапада 1579 году)[18]; Erminy (1744 год)[19]; Hryhory Jereminowicz (6 лютага 1764 году)[20]; Armin (22 лістапада 1761 году)[21]; Małgorzata Arminowicz (1783 год)[22]; Bartłomiej Aramin (1800 год)[23]; Elisabetham Jaraminowna (XIX ст.)[24].
Remove ads
Носьбіты
- Армін (16 да н.э. — каля 21 н. э.) — водца германскага племя херускаў, які нанёс Рымскай імпэрыі адну з найбольш сур'ёзных паразаў у Тэўтабурскім лесе
- Дарота Мікалаеўна Ераміновіч — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1605 годзе[25]
- Армін Ляшэт (нар. 1961) — нямецкі палітык і дзяржаўны дзяяч
Ярэміны (Jeremin) — прыгонныя зь вёскі Альгінянаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26].
Ераміновічы (Jereminowicz) гербаў Котвіч і Тарнава[27] — літоўскі шляхецкі род[28].
Ярмін (Jarmin) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].
На 1904 год існавала вёска Орміна (Арміна) у Рослаўскім павеце Смаленскай губэрні[30].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads