Балтрым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балтрым (Баўтрым, Балтрэм) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рымбалд (Rimbald, Rimbold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Румбольд; германскія імёны Baldwin, Beribald, Rumbold) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[3][4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Baltram (Balt-ram)[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymbołt[6].
У ваколіцах Мэмэлю адзначаліся прозьвішчы Baltrim[7], Baltrimowicz і Baltremowicz[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Bałtrymowicz (24 кастрычніка 1765 году)[9]; Cunegunde Baltrymowna (23 кастрычніка 1792 году)[10]; Catharina Baltrymowa (20 лістапада 1792 году)[11]; Isidorum Baltrym (25 лістапада 1803 году)[11]; Martiana Baltrymowna (19 лістапада 1818 году)[12]; Ignacy Boutrymowicz (1821 год)[13]; Franciszka Baltrymowicz (1836 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Аляксандар Балтрымовіч — шляхціч Аршанскага павету, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
- Балтрэм (Bałtrem) — сын пачынальніка шляхецкага роду Лютыкаў, які ўпамінаецца ў 1832 годзе[15]
- Антон Сьцяпанавіч Балтрымовіч — старшыня Яноўскай воласьці на 1897 год[16]
Балтрымовічы — літоўскі шляхецкі род[17].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Бальтрымы (Бальтримы) каля Цельшаў[18].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads