Бальдвін
прозьвішча (Baldwin) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальдвін (Бальдэвін), Бальдуін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бальдуін (Baldwin, Baldvin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Baldwin (Baldewin, Balduwinus, Beldwin)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Baldewin Martin., Vilna-Lithuan. (1673 год)[6]; Franciszek Antoni Ramult Baldwin… Hieronym Ian Ramult Baldwin… Mikolay Ramult Baldwin (1697 год)[7]; Bazyli Baldwin Ramult, sędzia grodzki xięstwa Dawidgrodeckiego (2 жніўня 1768 году)[8]; Waleryanowi, synowi Bazylego, herbu Ramult, Baldwinowi Ramultowi (28 лістапада 1825 году)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Бальдуін I (1058—1118) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін II († 1131) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін III (1143—1162) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін IV (1161—1185) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін V (1177—1186) — кароль Ерусаліму
- Бальдуін I Фляндрыйскі (1171—1205) — першы імпэратар Лацінскай імпэрыі
- Бальдуін II дэ Куртэнэ (1217 або 1218—1273) — апошні імпэратар Лацінскай імпэрыі
- Самуэль Рамульт Бальдвін (Samuel Ramult Baldwin) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік пінскі ў 1724—1754 гадох[10], электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Віленскага ваяводзтва[11]
Болдвіны гербу Ромульт — шляхецкі род Менскага ваяводзтва[12].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads