Бальтэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бальтэр (Балтэр, Балтр), Болдэр — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Балдэр, Балтэр або Балдыр, пазьней Больдэр (Baldheri, Balther, Balterus, Baldier, Bolder) і Гарыбалд або Ерыбалд (Haribald, Eribald) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Васко Болдыр (1649 год)[7]; Iwan Balter… Andrzey Balter (1738 год)[8]; wioski… Bołdery (1782—1783 гады)[9]; Parafia sołocka… Bołdery… Kozaczyzna wieś, czyli Bołdery (1784 год)[10]; Ewa Bałterowicz (1800 год)[11]; Boltrowiczowna (1804 год)[12]; Bałtrowiczowna (1811 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
Бальтрэвіч (Boltrewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads