Баргайла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баргайла, Баргаль, Баргель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бара (Baro) і Гайла або Гела (Gailo, Gelo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»), а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Баргайла азначае «народжаны жвавым»[4].

Імя Bargel (Bargyel, Bargol) адзначалася ў Польшчы ў 1376, 1383, 1445, 1453, 1469, 1482, 1491 і 1498 гадох[5], у XVI—XVIII стагодзьдзях — прозьвішча Bargiel (Bargieł)[6].

У Прусіі бытавала прозьвішча Bargel[7].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Bargiełło[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: три чоловеки у Кнетох: Свирутии а Боркгаилова жона (1440—1492 гады)[9]; Valentinus Bargelus Novo Samborensis Roxolanus (1602 год)[10]; (Ka)zymier(z) Bargayłło z Korklan… Kr(z)ysztoph Bargayłło s Korklan… Alexander Bargayłło (15—23 і 20 кастрычніка 1655 году)[11]; Adam Bargaylo… Aleksander Bargaylo… Jan Bargaylo… Kazimierz Bargaylo… Krzysztof Wojciechowicz Żagowicza Bargaylo (1667 год)[12]; Jan Bargayło (1690 год)[13]; Katarzyna Bargalewicz (1747 год)[14]; Jan Stanisław Bargiel (1836 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Баргалішкі[16].

Баргалі — парафіяне царквы ў Грушцы (Рэчыччына) на 1857 год[17].

Баргайлы (Bargajłło) — літоўскі шляхецкі род[18].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads