Бергела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бергела (Біргела, Біргель, Біргіла, Беркела, Бергель), Бэргайла (Бэргаля, Біргяла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Бергіла, пазьней Бэргель або Бірэгель (Bergila, Bergel[1], Bieregel[2]) — імя германскага паходжаньня[3], вытворнае ад імя Berga[4]. Іменная аснова -берг- паходзіць ад гоцкага bairgan 'хаваць, захоўваць'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6]. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-)[7].
Адпаведнасьць імя Бергайла германскаму імю Bergil (Berkil) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Berger[9].
У 1595 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Valentinus Bergaw, Friedlandinus Borussus, у 1622 годзе — Adrianus Bergaw, Kaymensis Borusssus, у 1627 годзе — Daniel Berger, Regiomont. Borussus[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Бэргала (Bergałło) і Біргель (Birgel, Birgiel)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: [земля] Перкгаилова (1440—1492 гады)[12]; в Жижморъскои волости десяти чоловеков къ своему дворцу на Вельи… Невра Биркгеловича (14 кастрычніка 1494 году)[13]; Augustinus Bergel (17 сакавіка 1584 году)[14]; s panem Adamem Pergayłowiczem[15], Pani Biergielowa wysłała syna po kozacku na koniu[16] (1621 год); Якимь Берекгеленко (1649 год)[17]; Микулай Александров сын Беркелов, Якуб Александров сын Беркелов[18], Ян Александров сын Бергель[19] (1655 год); Kazimierz Biergiel (1690 год)[20]; Magdalena Birgiłówna (1730 год)[21]; Jakub Biergiel… Jan Biergiel… Jerzy Biergiel… Bartłomiey Biergiel… Maciey Biergiel… Paweł Biergiel (1765 год)[22]; Franciszek Bergiel (9 лютага 1785 году)[23]; Andrzej Biergiel… Kazimierz Biergiel… Jan Biergiel… Adam Biergiel (16 лістапада 1790 году)[24]; Bartłomiej Biergiel (18 лістапада 1790 году)[25]; Biergiell Zygmund… Biergiell Wojciech (1832—1834 гады)[26][a]
Remove ads
Носьбіты
- Бергелава — ваўкавыская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Юры, Барталамей, Ян, Адам, Андрэй, Уладзіслаў, Пётар і Караль Бергелі — шляхцічы Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1783 годзе[31]
Бергелі[32] (Bergel) гербу Бэлты — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[33].
Бергелі (Biergiel) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[34].
Бэргайлы гербу Бэлты[35] і Біргялы гербу Порай — літоўскія шляхецкія роды[36].
Перґайловічы-Станевічы — літоўскі шляхецкі род[37].
Бэргелевічы (Bergielewicz) гербу Бэлты — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[38].
Бэргаля (Bergalo) і Біргель (Birgiel) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].
На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Бергелі.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads