Барыс Тасман

беларускі журналіст, спартовы аглядальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Тасман
Remove ads

Барыс Рафаілавіч Тасман (13 лістапада 1954, Менск, цяпер Беларусь — 25 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі журналіст, спартовы аглядальнік, аналітык і публіцыст.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Аўтар праблемных публікацый і журналісцкіх расьсьледаваньняў пра спартовую галіну Беларусі, гісторык спорту.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Менску ў габрэйскай сям’і. Маці Рыва Яўсееўна (Плоц) — карэнная мянчанка, падчас Другой Сусьветнай вайны страціла на фронце бацьку і двух братоў. Працавала ў Менску бухгальтаркай. Бацька, дзед і прадзед — ураджэнцы мястэчка Лебедзева (Маладэчанскі раён). Бацька Рафаіл Мееравіч — вэтэран і інвалід вайны, 40 год адпрацаваў на менскім заводзе «Ударнік». Адна зь сясьцёр бацькі і ягоная цётка загінулі ў Менскім гета ў 1942 годзе[1].

Скончыў менскую сярэднюю школу № 23. Вучыўся ў Палітэхнічным інстытуце, але ня скончыў. Працаваў грузчыкам на «Паліграфкамбінаце імя Якуба Коласа», рабочым у зборачным цаху заводу «Ударнік», у лябараторыі Белдзіправадгасу. Скончыў вечаровае аддзяленьне геафаку БДУ (1980)[2].

З 1981 па 1994 год — настаўнік геаграфіі ў менскіх школах № 117 і 46. Стварыў у СШ № 46 першы ў Менску школьны Музэй касманаўтыкі (19871994)[3], які адкрываў беларускі касманаўт Уладзімер Кавалёнак[4][5].

Remove ads

Журналістыка

Зь дзяцінства цікавіўся спортам, «марыў пра спартовую журналістыку»[1]. 5 студзеня 1993 году першая незалежная спартовая газэта Беларусі «Прессбол» апублікавала дэбютны артыкул 38-гадовага Тасмана, тады яшчэ настаўніка геаграфіі[6] — пра рэформу футбольнага чэмпіянату краіны.

З 1994 па 1997 год — штатны супрацоўнік «Прессбола». У газэце асьвятляў футбол, лёгкую атлетыку, тэніс, барацьбу, дзюдо, фэхтаваньне, шахматы ды іншыя алімпійскія віды спорту.

У 1997-1998 год — спартовы аглядальнік самай масавай незалежнай грамадзка-палітычнай газэты Беларусі «Свабода». З 1999 па 2002 год — рэдактар аддзелу спорту «Белорусской деловой газеты». Працаваў штатным аглядальнікам «Белорусской газеты» (2002), быў рэгулярным аўтарам часопісаў «Кур’ер», «Дело», Belarus&Business, «Белорусский ежегодник», газэт «Известия», «Беларускі час», «Салідарнасць» ды інш. З 2002 па 2020 — зноў аглядальнік «Прессбола», курыраваў у рэдакцыі алімпійскія віды спорту.

У розныя гады — аўтар цыкляў публікацый пра гісторыю Алімпійскіх гульняў, шматлікіх інтэрвію з славутымі беларускімі спартоўцамі, трэнэрамі, функцыянэрамі розных эпох, якія складаюць летапіс беларускага спорту. Аўтар праблемных аналітычных тэкстаў і журналісцкіх расьсьледаваньняў аб спартовай галіне Беларусі[7].

Зь месца падзей асьвятляў чэмпіянаты сьвету і Эўропы ў лёгкай атлетыцы ў Гётэборгу (1995), Парыжы (1997), Будапэшце (1998), Маскве (2013) ды інш. На грамадзкіх пачатках выконваў ролю прэс-аташэ Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі (2005—2006). Сышоў з пасады пасьля таго, як дзейнасьць новага кіраўніцтва фэдэрацыі страціла празрысты характар[2].

Падчас працы ў «Белорусской деловой газете» пісаў артыкулы на сацыяльна-палітычную тэматыку з крытыкай палітыкі ўладаў Беларусі. Вёў аўтарскую публіцыстычную калёнку на сайце інфармагенцтва БелаПАН Naviny.by.

У 1997 годзе ён быў сярод больш чым 100 вядомых беларускіх апазыцыйных палітыкаў, праваабаронцаў, культурных дзеячаў і журналістаў, якія падпісалі дэклярацыю «Хартыю-97», грамадзкай ініцыятывы, «скіраванай на аднаўленьне законнасьці на аснове Канстытуцыі 1994 году»[8].

Выступаў у друку ня толькі пад сваім прозьвішчам, але і пад псэўданімамі Сямён Плоц, Міхась Мошын.

Remove ads

Даробак

Барыса Тасмана называлі «адным з найбольш аўтарытэтных знаўцаў спорту»[9] ў Беларусі, «легендай беларускай спартовай журналістыкі»[10]. Быў вядомы «энцыкляпэдычнымі ведамі ў галіне спартовай гісторыі і статыстыкі»[9], ягоная спартовая аналітыка «стала асобнай зьявай у беларускай журналістыцы»[11].

«Тасман памятаў усё на сьвеце. Ня ведаю, хто яшчэ можа гэтаксама любіць спорт, як ён. Гэтаксама разьбірацца ва ўсіх алімпійскіх відах спорту, сачыць, ведаць напамяць рэкорды. А самае галоўнае — рэчы, які няма нават у гугле. Прычым дзяліцца ўсімі гэтымі ведамі ахвотна, з радасьцю, чакаючы, што можа атрымацца добры матэрыял». Андрэй Вашкевіч'[10]

Барыс Тасман першым прапанаваў і цягам доўгіх гадоў абгрунтоўваў канцэпцыю рэформы футбольнага чэмпіянату Беларусі, якая была прынятая Беларускай фэдэрацыяй футболу праз 20 год[6].

У сваіх публікацыях зафіксаваў і прадказаў посьпех будучых зорак спорту тэнісістаў Максіма Мірнага, Уладзімера Ваўчкова, Уладзімера Самсонава, лёгкаатлеткі Юліі Несьцярэнкі ды інш. Адстойваў правы Несьцярэнкі і яе трэнэра Віктара Ярашэвіча падчас канфлікту з чыноўнікамі, калі спрынтарка была ў кроку ад завяршэньня кар’еры — усяго за паўтара году да алімпійскай перамогі ў Атэнах-2004[12] [13].

Пасьля публікацый Тасмана былі вернутыя з забыцьця і рэабілітаваныя імёны славутых беларускіх спартоўцаў — фэхтавальшчыка Аляксея Ніканчыкава[14] і стралка Ігара Бакалава [15]; заснаваныя мэмарыяльныя спаборніцтвы памяці Ніканчыкава, Мечыслава Аўсяніка, Сяргея Хамчука[2].

Пасьлядоўна выступаў супраць сыстэмнага ўжываньня допінгу ў беларускім спорце, крытыкаваў палітыку завозу ў Беларусь расейскіх спартоўцаў — на шкоду разьвіцьця нацыянальных спартовых школаў і традыцыяў, выкрываў праявы карупцыі з боку чыноўнікаў і функцыянэраў[4].

Аўтар даведніка «100 лет чемпионатов Европы по греко-римской борьбе. Справочник» (Менск, 1998).

Сьмерць

Заўчасна памёр 25 чэрвеня 2022 году ад анкалягічнай хваробы[16].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads