Болтрык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Болтрык (Боўтрык), Бальтрык, Бальдрых — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Балдарых, Балдрых, Балдрык або Болдэрык (Baldarich, Baldrich, Baldric, Boldericus[1]) і Рыкболт або Рыбальд (Ricbolt[2], Ribald) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[4][5], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bałdrzych (Bałdrzyk)[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Болтрык (Bołtryk)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ragina Baltrick (1821 год)[10].

Remove ads

Носьбіты

  • Іван Болтрык — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[11]

Бальдрыхі — літоўскі шляхецкі род[12]

На гістарычнай Ваўкавышчыне існавала вёска Боўтрыкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads