Будгін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будгін (Будкін, Бутгін, Буткін, Боткін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бодзекін, пазьней Бодкін, Будэкін, Будген або Ботген (Bodekin, Bodkin[1], Budekin[2][3], Budgen[3], Botgen[4][5]) і Генабод (Genobod[6]) — імёны германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[8], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[9] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[10]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[11].
Адпаведнасьць імя Бутгін германскаму імю Bodekin сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[12].
У Памор’і адзначаліся прозьвішчы Bodken[13] і Bottkin[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Будкгина Петровича (23 траўня 1547 году[15], 5 чэрвеня 1547 году[16]); Петръ Будкгиновичъ… Мартина Будгиновича… Мартина а Петра Будкгиновичовъ (16 красавіка 1585 году)[17]; на Яна, на Якуба, на Боня, а на Шымона Будкгиновичовъ… Яна, Боня, Якуба а Шымона Будкиновичовъ (10 верасьня 1586 год)[18]; Adam Budgin… Augustin Budgin… Jakub Bałtromiejewicz Budgin… Jan Budgin… Matys Budgin… Michał Budgin na miejscu Józefa Budgina… Józęf Butgin… Krzysztof Butgin (1667 год)[19]; Kazimierz Budgin z Popenowa[20], Kazimierz Budgin… Jakub Baltromiejewicz Budgin[21], Michał Budgin z Budginów[22], Michał Budgin z Kaudzan[23] (1690 год); Elżbieta Butkin (1788 год)[24]; Róża Botkin (1792 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
Будгіны гербаў Грымала і Тапор — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads