Гінібут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гінібут (Гінбут, Кінбут, Гімбут, Гімбат), Генбут (Гембут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Генебод або Генбод (Genebod, Genobod[1], Genbaud[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]), а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7].

У Прусіі бытавала імя Genebuth / Genebote / Gynneboth (1360 год)[8][9]. У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Gimboth[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгинибуту Давидовичу опекати се Ганусовымъ селомъ (1440—1492 гады)[11]; Кгинибуту Веркшневичу дядковъщина Еитивиловъщина[12], Петъку Кинбутовичу чоловекъ[13] (9 лістапада 1449 году); dominus Gymbuth qui rexit in Rudomina [cui]us animam filius eius Bogdan (люты 1457 году)[14]; Bartholomeus filius domini Gymbuth… cum uxore sua domina Sonyka… matre sua domina Martha alias Marchwa (люты 1475 году)[14]; бояринъ нашъ Бартошъ Кинбутовичъ (9 студзеня 1498 году)[15]; Gimbut… Giembuta… Ginbut (Хроніка Быхаўца)[16]; на боярына нашого Миколая Алексанъдровича Кгинбутовича (25 ліпеня 1507 году)[17]; Якубовая Кинбутовича[18], Бортъко Кинъбутовичъ[19] (1528 год); бояромъ крожскимъ: Ивашку и брату его Кгенбуту (3 лістапада 1529 году)[20]; Мац Кгинбутович… Якуб Кинбутович (1537—1538 гады)[21]; писара его Адам Кгинбута даты писанья у Койданове (12 лютага 1566 году)[22]; Адамъ Кгинбутъ[23], Шимко ловчи Кгимбутъ[24] (1567 год); з роду Вешова… Андрею Кгимбутовичу (15 верасьня 1568 году)[25]; Адамъ Кгимъбут, кгродскии писар (19 верасьня 1569 году)[26]; item Sieha Dutko sz Kinbutem (13 кастрычніка 1591 году)[27]; пана Авкгуштына Яновича Кгинбута… Авкгуштын Кгинбут… Авкгуштын Янович Кгинбут (31 студзеня 1592 году)[28]; pana Awgusztyna Ginbuta… Авъкгуштын Кгинбут рукою властною подписалъ (5 кастрычніка 1595 году)[29]; Ginbutt (1603—1629 гады)[30]; Gymbutowycz (1671—1681 гады)[31]; Giembutt (21 траўня 1752 году)[32]; Josephus Giębutt (8 лістапада 1789 году)[32]; Antoni Gimbutt (4 кастрычніка 1765 году)[33]; Barbara Giębut (1779 год)[34]; Apollinaris Gimbutt (26 красавіка 1782 году)[35]; Antoni Gimbatt (1919—1939 гады)[36].

Remove ads

Носьбіты

Гімбуты (Gimbut) гербу Наленч — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[39].

Гінбуты (Ginbut) гербу Наленч — літоўскі шляхецкі род[40].

Гімбуты (Gymbut) — літоўскі шляхецкі род з Амсьціслаўскага ваяводзтва[41].

Гімбут (Gimbutt) і Гімбат (Gimbatt) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[42].

На 1910 год існаваў маёнтак Гімбатаўка ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[43].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гімбуты, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Гімбатаўка.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads