Бушка (баярын літоўскі)
(XIV ст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бушка — уплывовы літоўскі баярын.
Відаць, меў уладаньні каля Майшаголы (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Busekindorf у Дзяволтве)[1].
Імя
Босіка, пазьней Буска або Бушка (Bosico, Buske, Buschke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бус- (-бос-) (імёны ліцьвінаў Бушыла, Бушман; германскія імёны Busilo, Bussman) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[4] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Busko (Хроніка Віганда)[6], Buseke (29 верасьня 1379 году[7])[8].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, магчыма, зь Дзяволтвы. Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы» Віганда з Марбургу пад 1365 годам годам, калі ачольваў аддзел войскаў Вялікага Княства Літоўскага колькасьцю ў 400 ваяроў у Майшаголе. Таксама ўпамінаецца ў Троцкай умове (1379 год).
Меў сына Валімонта, які выступаў у Гарадзенскай умове (1398 год) як Buschken son[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads