Бэргарт Кляўзгайла
(XIV—XV стст.) жамойцкі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэргарт Кляўзгайла[a] — літоўскі баярын.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Расенах.
Імя
Імя Кляўз (Клаўс) звычайна разглядаецца як германскі скарот хрысьціянскага імя Мікалай (Nikolaus)[1], тым часам іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Clawssegail (26 траўня 1390 году)[3]; Clawsigal von Rossieyn (Clausigal[4]; 16 чэрвеня 1409 году)[5]; Clawsygal von Rossieyn (21 чэрвеня 1409 году)[6]; Berhardus dictus Clausgel[b] (17 студзеня 1413 году)[7]; Кловзкгаилу[8] (1440—1492 гады); Кловзкгайлу (1449—1478)[9].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку.
Упершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе сярод верных Вітаўту баяраў Жамойці. У 1409 годзе выехаў туды на даручэньне Вітаўта, каб уздымаць паўстаньне супраць крыжакоў. У 1413 годзе выступаў як сьведка на працэсе супраць Тэўтонскага ордэну[4].
Меў сына Яна Мінімонта.
Заўвагі
- На думку летувіскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса — Бэрнард Клаўсігайла
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads