Кляўз

мужчынскае асабовае імя (Klaus) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кляўз (Кляўзь), Кляўс (Кляўш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Імя Кляўз (Klaus, Klaws[1]) звычайна разглядаецца як германскі скарот хрысьціянскага імя Мікалай (Nikolaus)[2].

У беларускім арэале бытуюць вытворныя прозьвішчы Кляўзовiч, Кляўз, Кляўзiн, Кляўзо, Кляўс, Кляўсаў[2]. Апроч таго, на Ковеншчыне адзначалася бытаваньне шляхецкага прозьвішча Міклаўз (Mikłauz)[3].

У Польшчы гістарычна бытавалі імёны Klaus (Klasz, Klas), Klausnic, Klaszman (Klasman, Kloszmann), Klosznut (Klosnut)[4] і Langkloc (Langeniklosz)[5], вытворныя ад імя Nikolaus[6].

У Прусіі бытавала імя Кляўс: Claws Jogundt (1394 год)[7], а таксама Clauco / Clawke / Clawsicke (1344 і 1398 гады), Clausenne (1419 год), Clausune (1419 і 1425 гады), Clausite / Clausitte (1419 і 1449 гады), Claussutte (1395 год), Tuleclaws (1389 год)[8].

Імя Claus і вытворнае ад яго імя Clawke бытавалі ў XV ст. у Рызе[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Claus, Wirsemund vnd Lailicke von Rangnit (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[10]; князь мистръ Клявъсомъ (26 ліпеня 1507 году)[11]; пана Кляуса (да 1600 году)[12]; dom Michała Klauzewicza (1688 год)[13]; Thomas Klauz (1713 год)[2]; Jozef Klaus Petowtt, Nikodem Klaus Petowtt (27 жніўня 1764 году)[14]; szlachetny pan Konstanty Klauz (21 студзеня 1767 году)[15]; Jakim Klauz, syn ieden Pauluk (20 сакавіка 1773 году)[16]; wsie Klausy (1782—1783 гады)[17]; Іозефы Клявзовъ (1875 год)[18][a].

Remove ads

Носьбіты

Кляўзы[25] і Кляўсы-Петаўты[26] — літоўскія шляхецкія роды.

Кляўсевічы (Klawsewicz) гербу Клямры[27] — літоўскі шляхецкі род[28].

Кляўшэвічы (Klawszewicz) — літоўскі шляхецкі род[29].

Кляўзевічы (Klauzewicz, von Clausewitz) — літоўскі шляхецкі род, які паходзіў з ваколіцаў Бранева (Прусія)[30].

У XVI ст. існавала поле-маёнтак Міклаўсавічы (Микловсовичи) у Жамойцкім старостве[31].

На 1893—1909 гады існаваў засьценак Клаўсова ў Менскім павеце Менскай губэрні[32][33].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Клаўсьмін (адзначалася германскае імя Klasman[4]): Шедвид Кловсминович… Бутко Кловсминович (1537—1538 гады)[19]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads