Бутаўт (імя)

прозьвішча (Butautas) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутаўт (Буталт, Будалт, Бутальд, Бутэлць), Ботаўт (Ботальт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бодэвалд або Бутвалд, Боталд аб Буталд, пазьней Бодвальт, Ботвальд, Бутаўд або Бутаўт (Bodewald[1], Botvald[2], Botuald, Botold[3], Botaldus[4][5][6], Butaldus[7], Bodwalt[8], Botwald[9], Butaud[10], Botault[11], Boutaut[12], Butaut[13]) і Вальдбот (Waldboth[14]) — імёны германскага паходжаньня[15]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[16] або ад асновы -буд- (-бод-)[17], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[18].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бутаўт складаецца з асноваў -бут- (-бот-) і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda[19], германскага þeudo[20] 'род, народ'[21]. Такім парадкам, імя Бутаўт азначае «камель роду»[22]. Адзначалася старажытнае германскае імя Teutobod (Teuto-bod)[23].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rex Butaut (Хроніка Віганда)[24]; Bwtold (Butold[25], 18 студзеня 1401 году)[26]; Bernardus dictus Buthouth (17 студзеня 1413 году)[27]; Butowt Montigalowycz[28], cum Butowdo… cum Stanislaus Buthowthowicz[29], Butowdus… Butowtowicz[30], Butowdum… Stanislaum Butowtowicz[31] (Butowd Montigalowicz[25]; 2 кастрычніка 1413 году)[32]; Buthaw (Ян Длугаш); Jusko Botholtowycz (30 верасьня 1471 году)[33]; nobilibus… Juszkone Butołtowicz (10 жніўня 1474 году)[34]; Вецъ Бутовтовичъ[35], Юри Бутавтовичъ[36], Станислав Бутовтович[37] (1528 год); Бутовт (1538 год)[38]; Станиславъ Петровичъ з Бютовтовичъ (1567 год)[39]; з братомъ Томашомъ Бутовтовичъ (13 жніўня 1586 году)[40]; Casimirus Buttowtt (1619­—1690 гады)[41]; Jerzy Butołt Andrzeykowicz[42], Leon Butolt Andrzeykowicz (1690 год)[43]; Roch Butowtt (1806—1816 гады)[44].

Remove ads

Носьбіты

З XV ст. прыдомкам Будальд (Budold) або Бутальд (Butold) карыстаўся літоўскі шляхецкі род Мантыгайлаў[50].

Бутаўты (Butowt) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[51].

Бутаўты Андрайковічы гербу Грыф — літоўскі шляхецкі род.

Ботаўты (Botowt) гербу Грыф — літоўскі шляхецкі род[52].

Бутаўты гербаў Грыф і Пелеш і Бутаўтовічы гербу Гадземба — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[53].

Будалты (Budołt) — літоўскі шляхецкі род[54].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Бутаўты (Бутовты) ва Ўпіцкім павеце[55].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads