Біят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Біят (Біёт, Біюць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Біят або Біета (Byatt, Bietto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біе- (біг-), магчыма, узыходзіць да стараверхненямецкага pichal 'сякера'[2], аснова -ют- (-юд-, -ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[3], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].

Адпаведнасьць імя Біят германскаму імю Byatt (Bietto) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1].

У Прусіі бытавала імя Byot / Byote / Beyotte (1312 і 1319 гады)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Byuttiskin (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; в земли Жомоитскои… озеро на имя Биятишки (2 кастрычніка 1511 году)[8]; Биютевич 15 конеи (1522 год)[9]; Чехъ Биятъ (1528 год)[10]; Jendrzey, Stanisław Niekraszewicz Biiutewscy (26 студзеня 1533 году)[11]; Elżbieta Biatt (1762 год)[12]; Agata Bijat (1776 год)[13]; Wojciechowska Marya z Bijottów (25 ліпеня 1872 году)[14].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Біюці і Біюцішкі, у гістарычнай ПрусііБіётэн.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads