Карыят (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карыят — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Карыята або Карыета (Cariatto[a][3], Carietto) і Юткар (Jutcar) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Караман, Карымонт; германскія імёны Caragolt, Caroman, Caromond) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[5] або гоцкага[6] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[7], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Даўят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Dowyatt) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[8]. Такім парадкам, імя Карыят азначае «цяжкі народзінец»[9].
Адпаведнасьць імя Карыят германскаму імю Cariatto (Carietto, Charietto) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].
У Прусіі бытавала імя Карыят: Cariothe (1308, 1361 і 1418 гады)[11], Kariote (1335 год)[12], Kariothe (1342 і 1392 гады)[11], Karioth (1399 год)[11], Korioth (1540 год)[11]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Kariot (Karioth)[13][14], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[15].
У Польшчы ў 1730 годзе адзначалася прозьвішча Kariot, у 1785 годзе — Koriott (Koriot)[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а за великого князя Олькерта и за Корьята[17] (1352 год)[18]; Кориата князя новогородского (па 1350-х гадох[19])[20]; ducis Koryati (14 жніўня 1358 году)[21]; domino magnifico duce Allexandro Coriati (1368 год)[22]; Koriath[b] або Коріать[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Коріядъ[23][24], князь Левъ Корьядовичь[25][26] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Tyeduor Coryathowicz (1469 год)[22]; Коріадъ[27], Коріядъ[28], брату своему Каріаду Гедимановичю[29] (Ніканаўскі летапіс); Krzysztoph Koryat (1675—1677 гады)[30].
Remove ads
Носьбіты
- Карыята († па 585) — біскуп Жэнэвы
- Карыят Гедзімінавіч (у праваслаўі Міхайла; 1306 — паміж 1358 і 1366) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі; меў сыноў Аляксандра, Юрыя, Канстантына і Фёдара, пачынальнік роду Карыятавічаў
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads