Вайшыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайшыла (Войшыл, Войшэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вайсэль (Weisel[1]) і Вошэль (Woschel) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Войшка, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weiske, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]).
У Прусіі бытавала імя Waisil / Waysel / Wosil / Waissel / Waysil (1289, 1329, 1347, 1381 і 1398 гады)[7].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Вайсель (Wajsiel) і Вайшэль (Wajszel)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wayselisken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[9]; domini Voychil (1449 год)[10]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Воишила Кучевича (26 студзеня 1516 году)[11]; Woysziel Poczuyko[12], na Hyndrykowcziznye y na Wayszielyowcziznye obapul drogy s Klieczka do Szuchlyscz[13] (1552—1555 гады); села Войшили… село Войшили (1554 год)[14]; et Ioanni Woiszyło, ex comitiva dni Telephuss (5 лістапада 1612 году)[15]; Paulina Wojszyłowicz (1883 год)[16]; Władysława Wojszył (1908 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Войшэль Пачуйка — пінскі мешчанін, які ўпамінаецца паміж 1552 і 1555 гадамі
- Ячка Вайшалевіч — сьвятар Саборнай царквы ў Пінску ў другой палове XVI стагодзьдзя[17]
Вайшылы — літоўскі шляхецкі род[18].
Войсял або Войсяль (Wojsial) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads