Войшнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войшнар (Вайснар, Вейшнар, Вэйшнэр, Вайшнар, Вашнар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Вайснэр (Wießner[1], Weisner) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Войшка, Вайшыла, Вайсар; германскія імёны Weiske, Weisel, Weiser) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[7], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[8]. Такім парадкам, імя Войшнар азначае «захаваны на паляваньні»[9] (тое ж, што і імя Нарывойша).
У Памор’і адзначалася прозьвішча Weissner[10].
У Прусіі бытавала імя Вайснар: Waysnar (1340 год)[11]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначаліся прозьвішчы Waischnor[12] і Weischner[13]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Weissner (Weisner)[14][15], у ваколіцах Мэмэлю — Weischner[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woysnar Werkolowycz[17], cum Woysnar Wylkolewicz[18], Voyssnar Vircoleuicz[19], Woyssnar Wylkolewicz[20] (2 кастрычніка 1413 году); Воишнару у Волковыску след а три чоловеки[21], Михаило Воишнаровичъ[22] (1440—1492 гады); Мишку Воишнаровичу шестнадцать чоловека… Мишку Воишнаровичу два чоловеки (9 лістапада 1449 году)[23]; ego nobilis Mathias Woysznarowicz (1486 год)[24]; ego Johannes nobilis Wosthnarowicz (4 верасьня 1487 году)[25]; ego nobilis Joannes Woschnarowycz (1489 год)[26]; Адам Войшнарович[27], Янко Воишнарович… Римъко Воишнаревичъ[28] (1528 год); Воишнар Миколаевич… Воишнар Семашкович… Воишнар Юревич (1538 год)[29]; Janko Wisnarow. (1558 год)[30]; Skomroch Woisnarowicz (1563 год)[31]; село Войшнаровичи… села Войшнаровичовъ (1554 год)[32]; Шыманъ Воишнаръ (1565 год)[33]; Симонъ Войшнаръ[34], з ыменья Войснарского[35] (1567 год); Simon Wosnarus, Lithuanus (1568 год)[36]; на име на Алекшею Войшнаровичу (16 траўня 1585 году)[37]; Геліяшу Войшнару сказаное, яко на потомку небожчика Симона Войшнара (25 верасьня 1594 году)[38]; паномъ Гелияшомъ и паномъ Дадибокгомъ Войшнарами… небощыка пана Адама Войшнара (5 лютага 1631 году)[39]; Dadzibog Woysznar (3 сьнежня 1635 году)[40]; sioła… Wojsznarowicze… w pow. slonimskim leżące (25 студзеня 1656 году)[41]; po zdrajcach Frycku Hannusie Wojszniarze (30 верасьня 1657 году)[42]; Casimirus Joannes Woysznarowicz (8 траўня 1661 году)[43]; Christoph Weisner (1667 год)[44]; bywszey Kasperowney Lampartowiczowey, a teraznieyszey Janowey Woysznarowiczowey (9 лістапада 1672 году)[45]; jejmp. Barbary Woysznarowiczówny Chełchowskiej[46], Domek Tomasza Wejsznera jeden[47] (1690 год); Weyszner (1692 год)[48]; Weyszner (1694—1697 гады)[49]; Wosznaryszki… Woysnarowszczyzna (1744 год)[50]; Jozef Wasznor (1784 год)[51]; Urszula Wajsznor (1819 год)[52]; Mikołaj Wasznar (1836 год)[53]; Michalina Wasznarowicz (1838 год)[54]; Wejsznar Joannes (1922 год)[55].
Remove ads
Носьбіты
- Войшнар († па 1413) — літоўскі баярын, які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб Морскі Кот
- Адам Войшнаравіч — менскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Янка і Рымка Войшнаравічы — каршоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Войшнар Мікалаевіч, Войшнар Сямашкавіч і Войшнар Юр’евіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Сымон (Шыман) Войшнар — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісах войска ВКЛ 1565 і 1567 гадоў
- Ян Якубавіч Вайшнаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[56]
- Даджбог Войшнар (Dadzibog Wilkołowicz Woysznar) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік менскі ў 1635 годзе, электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы ад Менскага ваяводзтва[57]
- Філон Войшнар (Philon Woysznar) — электар Уладзіслава Вазы ад Менскага ваяводзтва[57]
- Фрыцак Ганус Войшнар — уладыславаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1657 годзе
Вайснаровіч (Wojsnorowicz), Войшнар (Wojsznar) і Вайшнаровіч (Wojsznarowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[58].
У 1589 годзе ўпамінаўся маёнтак Войшнаравічы ва Ўпіцкім павеце[59].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі. На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ашнарава
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads