Велікапольле (Менская вобласьць)

вёска ў Ігуменскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Велікапо́льле[1] (таксама Велікапо́ле, Ве́лькае По́ле[1]) — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.

Хуткія факты

Да 27 лістапада 1989 году — у складзе Калодзескага сельсавету[2].

Remove ads

Геаграфічныя дадзеныя

Вёска размяшчаецца ў 13 кілямэтрах ад раённага цэнтру — Ігумену, у 78 кілямэтрах ад Менску, за 20 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Градзянка.

У вёсцы маецца тры вуліцы — вул. Цэнтральная, вул. Школьная, вул. Старае Сяло.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVII стаг. у складзе маёнтку Іванаўск ва ўласнасьці роду Шэвічаў. Аднак грунтуючыся на гадоніме "Старае Сяло" і яе вулічнай планіроўкі, можна меркаваць а узьнікненьні тут населенага пункта пасьля праводжаньня валочнай памеры, якая праводзілася з др. пал. XVI стаг. па пач. XVII стаг[3]. Аргументаваць гэтую вэрсію мажліва і наяўнасьцю ў навакольлі маёнткаў і засьценкаў (Іванаўск, Харомкі)[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.Згодна дадзеным імпэрскага перапісу насельніцтва ад 1897 г., мейсцавалася ў Юравіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Падчас Паўстаньня 1863-1864 г.г. за 20 кілямэтраў ад Велікапольля, у в. Юравічы, 21-23 траўня адбыўся жорсткі бой паміж атрадамі Станіслава Ляскоўскага і імпэрскіх акупантаў, у якім паўстанцы атрымалі тактычную перамогу[5].

У 1909 г. у Вялікапольлі запрацавала земская народная вучэльня, на базе якой у 1917 г. была створана працоўная школа 1 ступ., дзе станам на 1922 г. навучалася 62 вучні.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Велікапольле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Ахвярамі сталінскага тэрору сталі 5 ураджэнцаў Велікапольля - земляробы й сяляне-аднавасобнікі.

Падчас Другой Сусьветнай Вайны вёска была акупавана з ліпеня 1941 г. па ліпеннь 1944 г., падчас нацысцкай акупацыі ў навакольлі вёсцы дзейнічала камуністычная партызанская брыгада "Чырвоны сьцяг". Сярод вяскоўцаў падчас вайны загінулі і памерлі зь ліку вайсковаслужбоўцаў ад ран 8 чалавек, столькі ж прапалі бязь вестак, зь ліку партызанаў і асобаў, што судзейнічалі ім 6 чалавек[6].

Станам на 2023 г. у вёсцы працуе Інтэрнат, аддзяленьне Белпошты, СГК "Велікапольле".

Remove ads

Вытворчасьць

У карыстаньні СГК ”Велікапольле” знаходзіцца 3544 га сельгасугодзьдзяў, зь іх ральлі - 2818 га. Бал сельгасугодзьдзяў - 28,0, ральлі - 30. Асноўнымі відамі дзейнасьці СГК ”Велікапольле” зьяўляюцца вытворчасьць малака, збожжавых і зернебабовых, рапсу, кукурузы на зерне й на сілас, вытворчасьць травяных кармоў. Колькасьць працаўнікоў цяпер - 115 чалавек[7].

Насельніцтва

  • 1897 год — 49 двароў, 342 чалавекі
  • пач. ХХ стаг. — 56 двароў, 521 чалавек
  • 1997 год — 101 двор, 311 жыхароў
  • 1999 год — 239 чалавек
  • 2010 год — 113 двароў, 159 чалавек

Славутасьці

У 1971 г. у вёсцы ўсталяваны помнік аднавяскоўцам, загінулым у гады Другой Сусьветнай вайны[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads