Вештар

мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вештар (Вестр, Вэйштар, Ваштар, Вайштар), Віштар (Вістар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вістар, Вестэр або Вестар (*Wistarius, Guistarius[1], Wester[2], Vestarr[3], *Westaharjaz[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -віст- (-вест-) (імёны ліцьвінаў Вістэла, Віштэнь, Вештарт; германскія імёны Wistila, Wisten, Westhard) паходзіць ад гоцкага *wist[6], германскага west 'захад'[7], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[8], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[9], германскага heru 'меч'[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Віштар (Wisztor)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Езофъ Вешторъ (1524—1566 гады); люди приставенства лепунскогоЛюбортъ Воишторович (1 ліпеня 1542 году)[12]; у волости Меречскои сорокъ и чотыри чоловека конюховъ и тяглыхъ людеи илъкговъскихъ… Миколая Вишторовича (16 лютага 1566 году)[13]; з села Войшторовичъ (1567 год)[14]; Stanisław Waysztor; Andrzey Waysztor (20 кастрычніка 1655 году)[15]; Jan Wistarowicz (1785 год)[16]; Anna Wasztar (1800 год)[17]; Marianna Wiesztar (1808 год)[18]; Antoni Wejsztor (1827 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

  • Езаф Вештар — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1524 і 1566 гадамі
  • Міхал Юр'евіч Вайштар — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[20]

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся Вештараўскі (Вештеровский) фальварак у Віленскім ваяводзтве[21].

У XVI ст. існаваў маёнтак Вестравічі (Вестровичи) у Жамойцкім старостве[22].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads