Віст

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віст, Вест (Вешт) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Веста, пазьней Вэст або Віста (Questo[1], West, Viste[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віст- (-вест-) паходзіць ад гоцкага *wist[4], германскага west 'захад'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вістэла, Віштэнь, Вештар, Вештарт, Арвіст. Адзначаліся германскія імёны Wistila, Wisten, Vestarr, Westhard, Ariovist[b].

У Прусіі бытавалі імёны: Weystulle / Waistul (1318 і 1389 гады), Waystote / Waystoth / Waystod (1299, 1320 і 1398 гады)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus… Joanne Wieszstowicz (18 ліпеня 1478 году)[12]; Pawel Wiestow. (1558 год)[13]; именьемъ своимъ набытымъ подъ Берестьемъ, Вистичами (1 жніўня 1563 году)[14].

Remove ads

Носьбіты

Вешта (Wieszta) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе старажытная вёска Вістычы.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы веш- зь летувіскай мовы viẽšas 'агульны, усеагульны, публічны', viešė́ti 'гасьціць у кагосьці'[6] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
  2. Таксама адзначаліся германскія імёны Westan[7], Vestgeirr (Vest-geirr)[8], Wistuildus (Wist-uildus), Westman (West-man)[9], Wistemar (Wiste-mar), Wistemundus (Wiste-mundus)[10]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads